Пастара Антонія Бакуна затрымалі другі раз

3 чэрвеня ў 11.50 пастар менскай пяцідзясятніцкай царквы Яна Прадвесьніка Антоні Бокун быў затрыманы падчас правядзеньня абраду хлебапраламленьня (прычасьця) у будынку, які арэндуе царква на Даўгінаўскім тракце ў Менску.

04.06.2007 / 08:15

3 чэрвеня ў 11.50 пастар менскай царквы ХВЭ «Ян Прадцеча» Антоні Бокун быў затрыманы падчас правядзеньня абраду хлебапраламленьня (прычасьця) у будынку, які арэндуе царква на Даўгінаўскім тракце ў Менску. Пастара адвезьлі ў Цэнтральны РУУС, дзе на яго быў складзены пратакол за правядзеньне несанкцыянаванага сходу. Пасьля пастара да суду зьняволілі ў спэцпрымальніку?разьмеркавальніку на Акрэсьціна.

Гэта ўжо другое затрыманьне Антонія Бакуна. У мінулую нядзелю, 27 траўня, падчас сьвяткаваньня Пяцідзясятніцы (Сёмухі) ён быў затрыманы на суткі й аштрафаваны на 620 тысяч рублёў «за правядзеньне несанкцыянаванага масавага сходу».

Паводле Інфармацыйнага цэнтру «Эвангельская Беларусь»