Зьмянілася дата канцэрта Лявона Вольскага ў Горадні

Заплянаваны новы канцэрт ў межах кампаніі «Музыкі супраць разбурэньня Горадні». Гэтым разам прыедзе Лявон Вольскі (NRM). Дата канцэрту - 9 чэрвеня.

06.06.2007 / 20:33

На 9 чэрвеня заплянаваны новы канцэрт ў межах кампаніі «Музыкі супраць разбурэньня Горадні». Гэтым разам у Горадню прыедзе Лявон Вольскі (NRM).

Перад гарадзенцамі ўжо выступалі Кася Камоцкая і Віктар Шалкевіч, якія такім чынам выказалі сваю падтрымку моладзі — абаронцам гарадзенскай гістарычнай спадчыны.

Канцэрт Лявона Вольскага пройдзе 9 чэрвеня (субота) а 19‑ай гадзiне (Будзёнага, 48а). Заля ва ўнутраным дворыку.

s13.ru

Фота Арцёма Лявы