«Маладэчна‑2007»
15 чэрвеня ў Маладэчне распачынаецца 9 па ліку Нацыянальны фэстываль беларускай песьні й паэзіі.
14.06.2007 / 07:46
Праграма сёлетняй імпрэзы будзе прысьвечаная сьвяткаваньню 125‑годзьдзя з дня нараджэньня народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы й Якуба Коласа. З гэтай нагоды, у першы дзень сьвята, каля Цэнтру культуры й адпачынку ў Радашковічах адбудзецца адкрыцьцё помніка Янку Купалу, а ў вёсцы Яхімаўшчына, дзе жыў паэт, зьявіцца мэмарыяльная дошка.
Падчас фэсту «Маладэчна‑2007» выступяць пісьменьнікі Навум Гальпяровіч, Віктар Шніп, Леанід Дранько‑Майсюк, Леанід Захлеўны, Уладзімер Буднік, народныя артысты Мікалай Скорыкаў, Анатоль Ярмоленка, ансамбль «Песьняры», Аляксандра й Канстанцін, дзяржаўны ансамбль музыкі «Бяседа» і інш.
У канцэртнай праграме Нацыянальнага фэстывалю беларускай песьні й паэзіі выступяць таксама камэрныя калектывы Нацыянальнага канцэртнага аркестру Беларусі й Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Жыновіча.