Паштовая скрынка

№ 35 (297), 20 верасьня 2002 г.

20.09.2002 / 13:00

Паштовая скрынка

Арцёму А. Зьвядзіце свае занатоўкі пра Рэмарка ў эсэ.

Віталю Я. з email.de. Аплата за карыстаньне on-line вэрсіяй будзе ўведзеная толькі пасьля мадэрнізацыі сайту, дый грошы там невялікія.

Лявону М. зь Менску. Калі ісьці за Вашай тэорыяй, дык і Джордж Буш будзе агентам ФСБ. Несур’ёзна.

Ягору А. зь Менску. Вы няслушна вызначылі жанр свайго твору — гэта не замалёўка, а апавяданьне. Прычым не газэтнае, бо амаль няма ў ім дынамікі, інтрыгі. Тры чвэрці тэксту займае размова — ідэалягічна вытрыманая, але нецікавая.