Акадэмія кіраваньня ня йдзе на міравую зь Юрасём Алейнікам

Дату судовага паседжаньня па справе адлічанага з Акадэміі кіраваньня студэнта прызначаць у панядзелак 25 чэрвеня.

21.06.2007 / 16:48

Дату судовага паседжаньня па справе адлічанага з Акадэміі кіраваньня студэнта прызначаць у панядзелак 25 чэрвеня.

Сёньня ў судзе Кастрычніцкага раёну адбылася сустрэча бакоў. Была яна кароткай. Судзьдзя Пракаповіч запытала ў прадстаўніка Акадэміі, ці згодзен той пайсьці на міравую са студэнтам. Атрымаўшы адмоўны адказ судзьдзя прызначыла дату чарговай сустрэчы. Адбудзецца яна 25 чэрвеня ў 9.30 ў судзе Кастрычніцкага раёну (Сямашка, 33). Прадстаўнік Акадэмі павінен прадставіць на чарговай сустрэчы статут ВНУ і шэраг іншых дакумэнтаў. У панядзелак будзе прызначаная дата судовага паседжаньня.

Юрась Алейнік кажа, што чакаў такога павароту і выказаў падзяку сябрам і знаёмым, што прыйшлі сёньня да суду, каб яго падтрымаць.

СП