Андрэй Хадановіч. Выпускнікам Ліцэю-2007

Кожны віншуе сяброў, як можа. Адна зь нешматлікіх рэчаў, якія я ўмею ў жыцьці рабіць, гэта складаць у радкі словы й часам іх рыфмаваць. Вось жа, віншую, як магу.

28.06.2007 / 09:55

У Беларускім гуманітарным ліцэі чарговая выпускная вечарына. Уручэньне дыплёмаў і ўсякае такое сумна?сьвяточнае… Мне вельмі падабалася выкладаць літаратуру ў гэтай групе — на розных менскіх офісах?кватэрах. Для тых, хто ня ў курсе, Ліцэй быў забаронены ўладамі, але дагэтуль існуе ў падпольных умовах. У горадзе, за горадам… Так што два разы на тыдзень я езьдзіў туды электрычкаю. Забаўна, што з розных прычын навучальны год у Ліцэі пачынаўся ня 1 верасьня, як ва ўсіх незабароненых школьнікаў, а ў кастрычніку. Затое былі цудоўныя заняткі ўлетку ў Польшчы. Гданьск і мора згадваю з асаблівым замілаваньнем.

Карацей, дарагія ліцэісты, хай вам сёньня радасна сьвяткуецца! Не злоўжывайце алькаголем, і, можа стацца, сустрэнеце сьвітаньне ў бадзёрым рамантычным настроі.

Кожны віншуе сяброў, як можа. Адна зь нешматлікіх рэчаў, якія я ўмею ў жыцьці рабіць, гэта складаць у радкі словы й часам іх рыфмаваць. Вось жа, віншую, як магу.

***

khadanovich.livejournal.com