За беларусiзацыю МТС

15.10.2004 / 13:00

Моладзевая iнiцыятыва «Вока» сумесна з Таварыствам беларускай мовы распачала акцыю па зборы подпiсаў за беларусiзацыю кампанii «МТС», якая называе сябе галоўнай беларуская кампанiяй сотавай сувязi, але нiчога ня робiць па-беларуску.

У звароце, пад якiм пакiдаюць свае подпiсы абанэнты «МТС», згодныя зь неабходнасьцю беларусiзацыi, сказана: «Мы, абанэнты «МТС», патрабуем забясьпечыць нам доступ да аўтаматычнай службы сэрвiсу абанэнта, iнтэрнэт-сыстэмы сэрвiсу абанэнта на дзяржаўнай беларускай мове, а таксама магчымасьць атрыманьня SMS-паведамленьняў ад Вашай кампанii на нашай роднай мове. Закон аб мовах у Рэспублiцы Беларусь гарантуе нам права карыстацца роднай мовай, а стварэньне перашкод i абмежаваньняў у карыстаньнi ёю цягне за сабой адказнасьць паводле артыкулу 1722 Адмiнiстрацыйнага кодэксу Рэспублiкi Беларусь».

Збор подпiсаў iдзе поўным ходам, i ўcе ахвотныя могуць узяць удзел у гэтай акцыi. Для гэтага трэба напiсаць лiст на адрас voka@date.by, у якiм выказаць адпаведнае жаданьне. Таксама Вы можаце самі раздрукаваць блянк для збору подпісаў (www.voka.tk), назьбіраць іх і даслаць на адрас: а/с 104, 220006, г.Менск (Алесю).

Алесь Мазанiк, каардынатар моладзевай iнiцыятывы «Вока»