Ланцуг неабыякавых

10.12.2004 / 13:00

Міжнародны дзень правоў чалавека 10 сьнежня беларускія праваабаронцы маюць адзначыць ланцугом неабыякавых людзей на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 18.00.

Ён сёлета пройдзе пад знакам новых крымінальных справаў супраць лідэраў апазыцыі. Апошняя заведзеная на кіраўніка АГП Анатоля Лябедзьку «за паклёп на прэзыдэнта». Падставай сталі выказваньні палітыка на прэс-канфэрэнцыі 14 кастрычніка, дзе гаварылася пра магчымыя фальсыфікацыі на выбарах і рэфэрэндуме.