Кнігі скаргаў

28.01.2005 / 13:00

Ад дэкрэту №2 «Аб удасканаленьні работы з насельніцтвам», што ўводзіць «Кнігі скаргаў», пацерпяць перадусім адміністратары ніжэйшага зьвяна, дзяржапарат, дробныя прадпрымальнікі. Затое органам кантролю будзе чым заняцца — ня толькі зьбіраньнем штрафаў за адсутнасьць кнігі, але і арганізацыяй платных сэмінараў па правільным вядзеньні «дакумэнту». Антыбюракратычная рыторыка нясе з сабой толькі новыя ўскладненьні жыцьця грамадзянам: от пры канцы сьнежня ўрад дадумаўся, каб апэрацыі з чэкамі «Жыльлё» рэгістраваліся на валютна-фондавай біржы.

Вольф Рубінчык, Менск