У ланцужку «Газпрому»

04.02.2005 / 13:00

У разьвіцьцё галіны «Белнафтахім» разьлічвае ўкласьці каля $750 млн. Перадусім інвэстыцыі будуць накіраваны ў разьвіцьцё ААТ «Магілёўхімвалакно», сьветлагорскае ВА «Хімвалакно», лідзкае ААТ «Лякафарба». Напрыклад, толькі на мадэрнізацыю лідзкага прадпрыемства плянуецца накіраваць у 20 разоў больш інвэстыцый, чым летась.

Будзе ўдзелена ўвага і распрацоўцы новых праектаў — будаў¬ніцтву Чырвонаслабодзкага руд¬ніка на «Беларуськаліі» ды ўвя¬дзеньню новых сьвідравін на прад¬прыемствах «Беларусьнафты»; на сьветлагорскім «Хімвалакне» бу¬дзе наладжана вытворчасьць каўстычнае соды.

Яшчэ адзін з напрамкаў дзейнасьці ў гэтым годзе, паводле слоў Б.Сівога, — больш шчыльнае супрацоўніцтва з расейскім нафтахімічным холдынгам «Сібур», што ажыцьцяўляецца дзеля аптымізацыі вытворчых працэсаў на прадпрыемтвах нафтахімічнае галіны. Пагатоў што «станоўчы досьвед ёсьць».

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

АГ