Для каго сьвята, а для кагосьці і затрыманьні

4 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску будуць судзіць затрыманых 3 ліпеня актывістаў Партыі БНФ.

03.07.2007 / 20:47

Заўтра ў судзе Цэнтральнага раёна Менска будуць судзіць затрыманых сёньня актывістаў Партыі БНФ

Затрыманыя сёньня каля сядзібы Партыі БНФ старшыня Рады моладзі БНФ Алесь Каліта і сябра моладзі БНФ Павал Серадзенка на працягу чатырох гадзінаў знаходзіліся ў Цэнтральным РУУС гораду Менску. На актывістаў склалі пратакол і абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Выклікаць адваката хлопцам не дазволілі.

Зараз Алесь і Павал знаходзяцца ў спэцпрыёмніку‑разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна.

Суд адбудзецца заўтра ў судзе Цэнтральнага раёну (вуліца Кірава, 21).

Паводле прэс-службы Партыі БНФ