У лёсе выключанага з Акадэміі кіраваньня студэнта вялікі ўдзел узяў вядомы палітоляг Сяргей Караганаў.
Учора рэктар Вышэйшай школы эканомікі даў згоду на залічэнне на факультэт дзяржаўнага і муніцыпальнага кіравання былога студэнта 4‑га курса Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі Юрыя Алейніка, якога адлічылі з ВНУ па палітычных матывах.
Паводле вядомага расійскага палітолага Андрэя Суздальцава, у лёсе Алейніка прыняў вялізны ўдзел прафесар Сяргей Караганаў, які з’яўляецца сустаршынём расійска‑беларускай праваабарончай камісіі пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.
Акрамя таго, на базе шэрагу маскоўскіх ВНУ, сярод якіх Міжнародны дзяржаўны інстытут міжнародных стасункаў, Маскоўскі дзяржуніверсітэт і Вышэйшая школа эканомікі, плануецца стварыць расійскі аналаг праграмы Каліноўскага для рэпрэсаваных студэнтаў.
Каментары