Спецпадраздзяленні паліцыі Малі ўзялі штурмам гатэль «Біблас», дзе ўзброеныя людзі — меркавана ісламскія экстрэмісты — утрымлівалі закладнікаў. Вызваленыя ўсе закладнікі, уключаючы грамадзян Расіі і Украіны і супрацоўнікаў місіі ААН.
Паводле папярэдніх дадзеных, загінулі, па меншай меры, сем чалавек, сярод якіх малійскія ваенныя, супрацоўнік місіі ААН і двое нападнікаў.
Адказнасць за атаку пакуль не ўзяла на сябе ні адна з тэрарыстычных груповак, аднак за нядаўнія падобныя атакі ў цэнтры і на поўдні краіны бралі адказнасць ісламскія экстрэмісты.
Раней невядомыя здзейснілі напад адразу на дзве гасцініцы ў горадзе Севары ў цэнтральнай частцы Малі. На працягу ўсёй ночы ў закладніках у гатэлі «Біблас» утрымлівалі некалькі чалавек, уключаючы супрацоўнікаў місіі ААН, грамадзяніна Расіі і Украіны.
Украінцу ўдалося ўцячы.
Усяго ў выніку нападаў загінулі па меншай меры 13 чалавек.