30 сакавіка ў раёне пункту пропуску «Казловічы», непадалёк ад лініі дзяржмяжы берасьцейскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Расеі, які спрабаваў незаконна прабрацца ў Польшчу, а пасьля ў Нямеччыну ў пошуках лепшай долі.
У небаракі знайшлі мапу і схему аўтамабільных дарог ад Берасьця да Бэрліна і расейска‑нямецкі размоўнік.
За мінулы месяц гэта ўжо чацьвёрты выпадак затрыманьня памежнікамі незаконных транзытных эмігрантаў, якія кіраваліся ў краіны Эўразьвязу.
0
0
0
0
0
0