У панядзелак увечары адбылася сустрэча прэзідэнта Беларусі з прэм’ер-міністрам Італіі Сільвіё Берлусконі.

Гутарка доўжылася больш за дзве гадзіны – больш за запланаваны час. Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА крыніца ў афіцыйнай дэлегацыі, сустрэча насіла канструктыўны характар. Яна таксама не выключыла, што сёлета магчымы візіт Сільвіё Берлусконі ў Мінск.

У 2008 г. Італія замацавалася ў дзесятцы асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі.

Тавараабарот, напрыклад, у 2008 г. склаў $1,2 млрд., павялічыўшыся на 45% у параўнанні з 2007 г. Экспарт вырас на 73,8% да $320,5 млн., імпарт - на 36,7% да $872,4 млн.

Сёння кіраўнік беларускай дзяржавы мае сустрэцца з Князем і Вялікім Магістрам Суверэннага Мальтыйскага Ордэна фра Мэцью Фестынгам.

Сустрэча пройдзе на вілле Мальтыйскага Прыярата – рэзідэнцыі Суверэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?