Ці глядзелі б вы ТВ па-беларуску? - відэаапытанка НН 58
Што думаюць мінчане пра стварэнне новага беларускамоўнага тэлеканала «Беларусь-3»?
Сёлета ў Беларусі абяцаюць адчыніць новы тэлеканал — «Беларусь-3», цалкам беларускамоўны. На ім будуць паказваць фільмы, дубляваныя на беларускую мову, культурныя, рэлігійныя праграмы, перадачы для дзяцей і падлеткаў.
Паводле апошняга перапісу насельніцтва 60% жыхароў краіны назвалі сваёй роднай мовай беларускую. 30% нашых суайчыннікаў штодня размаўляюць па-беларуску дома. Столькі ж беларусаў, па дадзеных апытання лабараторыі «Новак», хацелі б часцей глядзець тэлеперадачы на беларускай мове.
Што думаюць людзі на вуліцах Мінска? Ці жадаюць яны глядзець беларускамоўнае тэлебачанне? Якія перадачы яны хацелі б там пабачыць?