Архіў

Хроніка

Справа Клімава спыненая

Справа Андрэя Клімава па паклёпе й абразе прэзыдэнта (арт. 368 і 367 КК) спынена 22 ліпеня. Дзяржабвінаваўца Ліліяна Ліцьвінюк папрасіла Першамайскі суд Менску спыніць справу «ў адпаведнасьці з арт.87 КК і ч.1 арт.30 КПК». Арт.87 прадугледжвае спыненьне справы, калі «на час разгляду справы ў судзе празь зьмену абстаноўкі ўчыненае абвінавачваным дзеяньне страціла характар небясьпечнага».

Суполку РЭП не рэгіструюць

Адміністрацыя РУП «Канструктарскае бюро дакладнага электроннага машынабудаваньня оптыка-мэханічнага абсталяваньня» 15 чэрвеня адклікала юрадрас у суполкі прафсаюзу РЭП. Пра адкліканьне юрадрасу старшыня суполкі Ігар Комлік даведаўся 30 чэрвеня, атрымаўшы папярэджаньне ад адміністрацыі Ленінскага раёну Менску. Прафсаюз РЭП падрыхтаваў зварот у Мінпрамысловасьці й гендырэктару канцэрну «Плянар», куды ўваходзіць КБДЭМ ОМА.

Ператрус у Пінску

У Пінску 26 ліпеня затрымалі актывіста АГП Сьцяпана Новасяльчана: міліцыянты правялі вобшук яго машыны, заявіўшы, што там могуць быць наркотыкі.Знайшлі газэты й бюлетэні, прысьвечаныя будучай выбарчай кампаніі, і склалі пратакол за распаўсюджаньне выданьняў з парушэньнем закону.

Суткі за Дзень незалежнасьці

У Шчучыне 26 ліпеня ўвечары затрымалі намесьніка старшыні СПБ Юзафа Пажэцкага, актывіста СПБ Мечыслава Яскевіча і рэдактара часопісу «Magazyn Polski» Андрэя Пачобута. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ў Шчучыне 3 ліпеня: там адбыўся канцэрт у гонар Дня незалежнасьці, арганізаваны мясцовай філіяй СПБ. Пачобута асудзілі на 15 сутак арышту, Пажэцкага й Яскевіча — на 10 кожнага.

Штраф за летнік

26 ліпеня ў моладзевы летнік на базе адпачынку «Белае возера» (Берасьцейскі раён) прыбылі 5 міліцыянтаў і 6 чалавек у цывільным: яны правяралі «пашпартны рэжым» у памежнай зоне ва ўдзельнікаў сэмінару, арганізаванага пры спрыяньні фонду Эбэрта. На актывістаў БСДП (Г) Ігара Маслоўскага, Валянціна Лазарэнкава, дэпутатку Белаазерскага гарсавету Натальлю Акаронка й трох грамадзян Украіны склалі пратаколы за правядзеньне несанкцыянаванага сходу.

Перасьлед за «Салідарнасць»

Дырэктар ААТ «Заслаўесьвідрвод» Аляксандар Селязьнёў 27 ліпеня адхіліў ад працы начальніка гідрагеалягічнага аддзелу, актывіста Свабоднага прафсаюзу Беларускага Ўладзімера Феакцістава, які раздаў рабочым 20 асобнікаў газэты «Салідарнасць».

РНЕ ў Крычаве

У Крычаве 27 ліпеня вуліца Крупскай, дзе месьціцца рэдакцыя недзяржаўнай газэты «Вольны горад», была закідана ўлёткамі ад РНЕ.

Трасуць сваякоў Скрабца

27 ліпеня міліцыянты правялі ператрус у кватэрах бацькоў і брата Сяргея Скрабца. У Аляксандра Скрабца, брата палітвязьня, канфіскавалі сыстэмны блёк да кампутара.

У Знаўца забралі тэлевізар…

Судовыя выканаўцы забралі 27 ліпеня тэлевізар «Гарызонт» у дэпутата Вярхоўнага Савету ХІІІ скліканьня Паўла Знаўца. Гэта кампэнсацыя за штраф, які Знавец адмаўляецца плаціць, — у падатковай інспэкцыі на яго наклалі штраф за незадэкляраваныя 30 даляраў прыбытку, але экс-дэпутат мяркуе, што адбыліся грубыя парушэньні заканадаўства.

…а ў Севярынца — пашпарт

У Паўла Севярынца 27 ліпеня забралі пашпарт і вайсковы білет — перад адсылкай на «хімію». Асуджаны разам зь ім Мікола Статкевіч 29 ліпеня выправіўся да месца пакараньня — у Баранавічы, дзе жыве ягоны бацька.

Затрыманьні на Берасьцейшчыне

У вёсцы Знаменка (Дурычы) Берасьцейскага раёну 27 ліпеня затрыманы сябры ПБНФ настаўнiк Уладзiмер Красько, студэнты Вiталь Коўш i Юры Асяевiч, якія распаўсюджвалі друкаваныя выданьні. На затрыманых склалі пратаколы за парушэньне правілаў знаходжаньня ў памежнай зоне.

Кампэнсацыя за прагул

Дырэкцыя Гомельскага абласнога краязнаўчага музэю 29 ліпеня падпісала пагадненьне са звольненай супрацоўніцай, актывісткай грамадзкага руху «Разам» Марыяй Багдановіч: ёй выплацяць двухмесячны заробак за вымушаны прагул і зьменяць фармулёўку прычыны звальненьня. У траўні яе звольнілі за «сыстэматычнае невыкананьне службовых абавязкаў без паважных прычын».

«Зуброўцаў» ціснуць

27 ліпеня на дзьвярах кватэры магілёўскага актывіста незарэгістраванай арганізацыі «Зубр» Валадара Цурпанава зьявіўся абразьлівы надпіс. Падпалкоўнік КДБ Анатоль Сафронаў прыходзіў «пагутарыць» зь людзьмі, на якіх зарэгістраваны кантактны тэлефон магілёўскай філіі арганізацыі.

«Міны» ў Гомелі

30 ліпеня ў Гомелі быў сарваны сэмінар «Праблемы моладзі і шляхі іх вырашэньня», які зьбіраўся ў прыватным доме Віктара Карняенкі. Міліцыянты заявілі, што маюць зьвесткі пра мінаваньне дому. Удзельнікаў сэмінару завезьлі ў аддзяленьне для высьвятленьня асобы, хоць многія мелі з сабой пашпарты. Мінаў не знайшлі, затое канфіскавалі чатыры пачкі кніг «Выпадковы прэзыдэнт».

Затрыманьне ў Докшыцах

У Докшыцах 30 ліпеня былі затрыманыя старшыня ПБНФ Вінцук Вячорка і актывіст партыі Аляксей Кавалец: іх абвінавацілі ў распаўсюдзе друкаванай прадукцыі. Паколькі ў іх былі толькі зарэгістраваныя выданьні, праз тры гадзіны ўсіх адпусьцілі.

Барысаўскі футбол

У Барысаве 30 ліпеня былі затрыманы чатыры актывісты моладзевых арганізацый, што ўдзельнічалі ў футбольным турніры «Кубак Незалежнасьці»: у іх заўважылі бел-чырвона-белыя сьцягі. На Алеся Гігеля склалі пратакол.

Завадзкай адмовілі

Сьвятлане Завадзкай 1 жніўня ў пракуратуры Цэнтральнага раёну Менску адмовілі ў завядзеньні крымінальнай справы па факце зьбіцьця, бо «не было знойдзена падстаў». Акцыя салідарнасьці з Завадзкай у Менску была перарваная менскім АМАПам.

Папярэджаньне ў Мазыры

У пракуратуры Мазыра Ўладзімеру Целепуну зь незарэгістраванага праваабарончага цэнтру «Вясна» 27 ліпеня вынесьлі афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня артыкулаў 367, 368 КК (абраза гонару й годнасьці прэзыдэнта). У ягоным кампутары міліцыянты выявілі «выявы й карыкатуры прэзыдэнта». Целяпун сьцьвярджае, што меў сканаваную перадвыбарную ўлётку Лукашэнкі 1994 г.

Скрабца перавезьлі ў Менск

2 жніўня Сяргея Скрабца даставілі ў Менск. Вагон з арыштантамі ехаў зь Берасьця да Менску пяць сутак, пры гэтым трое сутак вагон стаяў у Баранавічах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць