Свет33

Прэзідэнткай Паўднёвай Карэі абралі дачку былога дыктатара

Тату прэзідэнткі Парк у свой час забіў яго ўласны целаахоўнік.

Пак Кын Хе, дачка былога дыктатара Пак Чон Хі, атрымала перамогу над кандыдатам ад ліберальнай Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Мун Чжэ Інам. Яна стане першай жанчынай на чале Паўднёвай Карэі.

Падлік галасоў яшчэ працягваўся, калі Мун прызнаў сваю паразу.

Яўка выбаршчыкаў была высокай, у ходзе перадвыбарнай кампаніі дамінавалі эканамічныя і сацыяльныя праблемы.

На пасадзе прэзідэнта Пак заменіць калегу па партыі Лі Мен Бака, які сыходзіць у адстаўку, бо паводле закона абавязаны пакінуць пасаду пасля пяцігадовага тэрміну кіравання.

Паводле вынікаў, апублікаваных пасля закрыцця выбарчых участкаў, Пак атрымала 50,1% галасоў выбаршчыкаў, а Мун — 48,9%
.

«Перамогу нам прынесла надзея людзей на пераадоленне крызісу і аднаўленне эканомікі», — сказала яна, выступаючы перад прыхільнікамі ў Сеуле.

У сераду, нягледзячы на ​​мароз, мільёны жыхароў Паўднёвай Карэі выстраіліся перад выбарчымі ўчасткамі з самага іх адкрыцця ў 06:00.

Пак, чый бацька Пак Чон Хі кіраваў Паўднёвай Карэяй з 1961 па 1979 гады, у верасні прынесла прабачэнні за парушэнні правоў чалавека пры яго рэжыме.

Ён застаецца спрэчнай фігурай: па меркаванні многіх, у часы яго праўлення былі закладзеныя асновы паўднёвакарэйскага «эканамічнага цуду», але пры гэтым у краіне жорстка душылася іншадумства.

А вось супернік Пак Кын Хе на выбарах — Мун Чжэ Ін — атрымаў у 1970-я турэмны тэрмін за пратэсты супраць яе бацькі. Дарэчы, тату прэзідэнткі Парк забіў яго ўласны целаахоўнік.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым4

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах4

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні9

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым4

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць