Здарэнні22

Начальнік УБЭП Мінскай вобласці спрабаваў скрасці $50 тысяч?

Палкоўнік Уладзімір Шынкарэвіч падазраецца ў махлярстве, здзейсненым у дачыненні да дырэктара буйнога дзяржпрадпрыемства.

У Мінскай вобласці палкоўнік Уладзімір Шынкарэвіч быў вядомы вельмі добра. Асабліва сярод бізнэсоўцаў і кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў. Вядомы ён быў з той прычыны, што некалькі гадоў кіраваў Упраўленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (УБЭП) УУС Мінаблвыканкама і мог рэальна паставіць на калені любы, нават самы квітнеючы бізнэс. Палкоўніка ведалі, баяліся і паважалі.

Але ў чэрвені 2012 года палкоўнік Уладзімір Шынкарэвіч быў звольнены з органаў унутраных справаў за парушэнне службовай дысцыпліны. Пасля гэтага Упраўленне ўласнай бяспекі (УУБ) МУС, у якога ўжо былі аператыўныя дадзеныя пра непрыгожую дзейнасць палкоўніка, пачало вывучаць яго працу за апошнія гады. Кампрамат адшукаўся досыць хутка.

Як расказалі ў МУС, Следчы камітэт распачаў у дачыненні да былога начальніка УБЭП УУС Мінаблвыканкама крымінальную справу па прыкметах здзяйснення ім злачынства па ч.1 арт.14 і ч.4 арт.209 (замах на махлярства ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Паводле папярэдніх дадзеных, палкоўнік падазраецца ў тым, што ў студзені 2012 года, на падставе перадачы хабару службовым асобам МУС, нібыта спрабаваў завалодаць грашовымі сродкамі дырэктара КУП «Мінскмясамалпрам».
Пры гэтым уражвае і сума, якую спрабаваў атрымаць палкоўнік — 50 тысяч даляраў. Свой намер палкоўнік нібыта не здолеў давесці да канца з незалежных ад яго прычынаў.

У цяперашні час следчыя вывучаюць і іншую дзейнасць былога начальніка УБЭП, а таксама дапытваюць яго калег, спрабуючы адшукаць дадатковыя факты супрацьпраўнай дзейнасці палкоўніка. Але як у выніку скончыцца расследаванне, сказаць пакуль складана. Не выключана, што справа і зусім можа не дайсці да суда, бо з доказамі злачынства палкоўніка ніхто не злавіў. Мала таго, яму інкрымінуецца толькі замах на махлярства, што ў прынцыпе складана даказаць. З іншага боку, факт звальнення палкоўніка кажа якраз пра тое, што спускаць справу на тармазах ніхто не збіраецца.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым4

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах4

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні9

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым4

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць