Фотажурналістка Мілана Харытонава падала позву ў суд на супрацоўніка газеты гарвыканкама «Брестский вестник» Уладзіміра Міневіча.Фотарэпартаж з акцыі дэмактывістаў «Хопіць друкаваць фанцікі» на партале «Віртуальны Брэст» і каментары да яго з’явіліся яшчэ сёлета ў сакавіку.
Пасля амаль паўгадовай праверкі міліцыя вылічыла, што менавіта Міневіч размясціў пад матэрыялам Харытонавай абразлівыя, на погляд журналісткі, каментары.
У позве Харытонава адзначыла, што словы, якімі ён яе назваў, не адпавядаюць рэчаіснасці, зневажаюць яе гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. Як паведаміла Мілана Харытонава ў каментары Еўрарадыё, гэта ўжо не першы выпадак «тролінгу» незалежных журналістаў з боку іх дзяржаўных «калег».
«У самой газеты ўжо такая адпаведная рэпутацыя, што яны папросту ганьбяць незалежныя СМІ. Таму, можа быць, гэта не ініцыятыва аднаго супрацоўніка, а цэлая такая рэдакцыйная палітыка ці нейкая прафесійная дэфармацыя, калі чалавек і на працы гэтым займаецца, і
Разгляд скаргі незалежнай журналісткі абудзецца ў судзе Маскоўскага раёна Брэста.Апроч кампенсацыі за маральную шкоду і судовыя выдаткі, Харытонава патрабуе ад Міневіча зрабіць абвяржэнне на старонках партала «Віртуальны Брэст».

Каментары