Грамадства22

Рассылаюцца ад імя Нацбанка фальшывыя СМС-ki пра прызы сярод карыстальнікаў банкаўскай сістэмы АРІП

Нацыянальны банк Беларусі адмаўляе дачыненне да правядзення розыгрышу сярод карыстальнікаў Адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП) і заяўляе аб тым, што не мае дачынення да СМС-рассылкі аб вызначэнні пераможцы гэтага розыгрышу.
Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку.

Некаторыя абаненты аднаго з беларускіх аператараў мабільнай сувязі атрымалі 14 студзеня СМС з тэкстам прыкладна наступнага зместу:

"Віншуем!!! Па выніках акцыі на плацежных тэрміналах з паслугай АРІП Вы сталі ўладальнікам галоўнага прыза. Званіце +7(967)-ХХХ-ХХ-ХХ. Інфармацыйны сайт ERIP.lact.ru".

У Нацыянальным банку Беларусі заяўляюць, што гэта інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці, і заклікаюць грамадзян не даць сябе падмануць.
"Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь не праводзіліся ніякія акцыі па розыгрышу прызоў у АРІП. Акцыі, якія праводзяцца арганізацыямі (асобамі) з падобнай да АРІП назвай з'яўляюцца несанкцыянаванымі і няўзгодненымі ні з Нацыянальным банкам, ні з Галоўным упраўленнем адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы - асобнае структурнае падраздзяленне Нацыянальнага банка, якое ажыццяўляе каардынацыю і развіццё АРІП", - падкрэслілі ў НББ.

Найбольш верагодна, нейкія сумніўныя арганізацыі вырашылі выкарыстаць у карыслівых мэтах папулярнасць у Беларусі такой маштабнай сістэмы, як АРІП.
Паколькі, паводле даных на пачатак 2013 года, у гэтым унікальным праекце Нацыянальнага банка ўдзельнічаюць усе 27 банкаў, якія аказваюць паслугі па прыёму плацяжоў ад насельніцтва. На тэрыторыі Беларусі налічваецца больш за 13,6 тыс. пунктаў, дзе можна правесці аплату больш як 50 тыс. паслуг амаль ад 4,6 тыс. вытворцаў. Толькі за снежань 2012 года па сістэме АРІП было праведзена 14,7 млн. плацяжоў на суму больш як Br830 млрд.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым6

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая41

Самыя халодныя і самыя ветраныя месцы Беларусі — праверце свой горад

Мэр украінскага Канатопа абвінаваціў улады Сумаў у арганізацыі ўзнагароджання вайскоўцаў10

ЦРУ правярала версію пра ўцёкі Гітлера ў Паўднёвую Амерыку праз 10 гадоў пасля яго смерці2

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах5

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым6

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць