«Будзе праведзена не проста мадэрнізацыя — мы будуем новы завод. Інвестыцыйны конкурс выйграла турэцкая фірма. Пастаўка абсталявання будзе з Еўропы. Зараз вырашаецца пытанне па фінансаванні, гэта будуць звязаныя крэдыты з Турцыі. Усё гэта знаходзіцца на завяршальнай стадыі», — чатыры месяцы назад, 27 верасня 2012 года, паведаміла Людміла Цяглова, намесніца кіраўніка Беллегпрама.
І вось новы паварот: пасля скандальнага візіту А.Лукашэнкі на ААТ «Камволь» турэцкі інвестар адмовіўся ад рэалізацыі праекта па будаўніцтве на прадпрыемстве вытворчасці тканін магутнасцю 4 млн пагонных метраў за год.
«Цяпер няма» ніводнага замежнага інвестара, зацікаўленага ў праекце», цытуе БелаПАН
Візіт Лукашэнкі на ААТ «Камволь» скончыўся звальненнем кіраўніка канцэрна і ягонага намесніка, а таксама зменай гендырэктара прадпрыемства. Беларускія ўлады цяпер плануюць ўласнымі сіламі рэанімаваць гэта прадпрыемства.

Каментары