Грамадства55

«Што тое балда, што гэта балда»: салодкая «Лаура» з 18% спірту ў Гомелі нарасхват — аўдыё

Урад Беларусі заяўляў пра забарону продажу ў 2013 годзе він нізкага гатунку, якія ў побыце атрымалі назву «чарніла». Замест іх вінзаводы павінны вырабляць «палепшаныя» напоі.
У Гомелі, аднак, у магазінах з вітрын не зніклі віны накшталт «Лаура», «Лучыстае», «Беліцкае» ды іншыя, кошт якіх вагаецца ад 12 да 16 тыс. рублёў.

Віны «Лучыстае», «Лаура» ды ім падобныя прапаноўваюць у Гомелі ўсе без выключэння магазіны — «Карзінка», «Родная старана», якія ўваходзяць у сетку чатырох раённых акцыянерных гандлёвых таварыстваў.

Гаворыць Юля, прадавец крамы № 21 на вуліцы Савецкай:

«У гэтым годзе прывозілі. Віны гэтыя паўсядзённага попыту выпускае гомельскі вінзавод. Не ведаю, чым яны горшыя ці лепшыя, чула, што не будуць іх прадаваць. Купляюць іх аматары, і вельмі хутка яны разыходзяцца».

Тое ж самае кажа і спецыяліст аддзела спіртавых напояў магазіна «Карзінка»:

«Канечне, карыстаюцца попытам, асабліва ў вячэрні час, «Лучыстае», віны ў вялікіх бутэльках, напрыклад «Над Сожам».

Ва ўпраўленні гандлю патлумачылі, што забарона ўраду была не на продаж, а менавіта на вытворчасць він нізкіх гатункаў:

«Пастанова была ад 27 лістапада 2012 года № 1081. Згаданай пастановай вытворцам даведзена нулявая квота на выпуск непалепшаных, мацаваных він. Давайце глядзець рэальна, калі купляюць і бяруць — значыць, даход расце, і мы працуем. А хто вырабляе, таму і трэба пытанні задаваць: чаму вырабляеце?»

У фірменным магазіне «Колас» гомельскага вінзавода кажуць, што не адчулі на сабе забароны, прадугледжанай ўрадавай пастановай, бо і без таго выпускаюць палепшаную прадукцыю:

«Ідуць віны палепшаныя і па спецтэхналогіі. Мы іх даўно выпускаем, таму не адчулі на сабе тую пастанову, тыя забароны, якія распаўсюджваліся на віны ардынарныя. Іх у нас проста няма. Нашы віны ўсе натуральныя, мы толькі натуральную сыравіну выкарыстоўваем. Не выкарыстоўваем ні фарбавальнікаў, ні араматызатараў — нічога такога. Усе віны натуральныя і адрозніваюцца толькі тым, што ў адных больш натуральнага браджэння, у другіх — менш. Гэта значыць, больш замацоўваюцца спіртам або менш».

У аматараў танных він свой погляд на якасць. Пра гэта, у прыватнасці, разважае спадар Вячаслаў, які толькі што набыў тры бутэлькі віна «Лаура»:

«Усё адно, што тое балда, што гэта балда. Керагазіцца незразумела, што і з чым. Аура-Лаура. Паэтычная назва!
А хто была Лаура? Каханка Пятраркі. Спірту тут 18 працэнтаў, цукру 50 г/л, харчовая дабаўка, антыакісляльнік Е-224. Тэрмін захавання з даты разліву — 8 месяцаў. А што гэта за віно, калі спірт? Абяцалі, што прыбяруць бырла і пачнуць вырабляць якаснае віно.
Дык я вам скажу, што гэтае якаснае віно нічым не адрозніваецца — толькі коштам».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым6

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая41

Самыя халодныя і самыя ветраныя месцы Беларусі — праверце свой горад

Мэр украінскага Канатопа абвінаваціў улады Сумаў у арганізацыі ўзнагароджання вайскоўцаў10

ЦРУ правярала версію пра ўцёкі Гітлера ў Паўднёвую Амерыку праз 10 гадоў пасля яго смерці2

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах5

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым6

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць