Дзяўчына пакінула свой абутак на ноч у незачыненым агульным тамбуры кватэры.
26-гадовая жыхарка Маладзечна заявіла ў міліцыю аб прапажы 13 студзеня. Дзяўчына патлумачыла, што з 15.30 12 студзеня да 11.00 13 студзеня невядомы з незачыненага агульнага тамбура кватэры скраў яе боты коштам 1 мільён 700 тысяч рублёў.
Заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Крадзеж».

Каментары