Грамадства44

Падаткавікі гадзіннікам Мясніковіча не зацікавіліся

І сумняваюцца ў тым, што ёсць неабходнасць даваць кожнаму жадаючаму магчымасць азнаёміцца з дэкларацыяй аб прыбытках любога чыноўніка.

Справаздачу па выніках сваёй працы ў мінулым годзе давалі 23 студзеня журналістам падаткавікі. Распавялі, што сабралі ў кансалідаваны бюджэт 101,4 трыльёна рублёў падаткаў, што перавыканалі план на 0,5%, пра поспехі электроннага дэкларавання і гэтак далей.

Асаблівую ўвагу начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька звяртае на тое, што спагналі 7 мільярдаў рублёў з тых, у каго прыбыткі не адпавядалі выдаткам. З гэтай нагоды Еўрарадыё перапытвае, ці зацікавіліся падаткавікі гадзіннікам Міхаіла Мясніковіча.

«Асабіста я гэты гадзіннік не бачыў і не магу нічога сказаць — ці дарагі ён. Можаце мой сфатаграфаваць, калі кагосьці цікавіць — гадзіннік „Луч“, якому ўжо 25 гадоў
Яго я таксама не дэклараваў нідзе!»

Такі ж неканкрэтны адказ атрымліваецца і на пытанне, ці не трэба было б, на думку падаткавікоў, абавязаць усіх чыноўнікаў выкладаць у свабодны доступ свае дэкларацыі.

«Гэта ўсё — падатковая таямніца. Усё, што звязана з маёмасным становішчам, паводле Канстытуцыі мы не маем права разгалошваць.
Ёсць закон „Аб дзяржаўнай службе“, ёсць закон „Аб дэклараванні“, якімі такі абавязак не вызначаны. Калі такі абавязак заканадаўствам будзе вызначаны, тады… Я зараз не гатовы сказаць, наколькі гэта выкладанне паўплывае на карупцыйны складнік. Але ж кожная дэкларацыя падлягае праверцы, не радзей за адзін раз у пяць гадоў дэкларацыя павінна быць правераная. Кантроль дзяржавы ажыццяўляецца. Што тычыцца публікацыі — ну…», — кажа М. Расолька.

А першы намеснік міністра Сяргей Налівайка дадае: галоўнае, што праверкі праводзяцца, і не важна, наколькі гэтая праца публічная.

Асаблівую ўвагу надавалі летась падаткавікі ігральнаму бізнесу. І ўсё дзеля таго, каб стварыць максімальна прыемныя ўмовы для… турыстаў, распавядае начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю падакцызных тавараў, ігральнага бізнесу і электронных сістэм кантролю рэалізацыі тавараў Уладзімір Муквіч.

Уладзімір Муквіч: «Адменена патрабавання аб ізаляванасці памяшкання для букмекерскай дзейнасці, прадаставілі права арганізатарам азартных гульняў ажыццяўляць грамадскае харчаванне ў ігральных установах, урэгулявалі пытанні наконт правядзення ігральна-відовішчных мерапрыемстваў, па правядзенні абменных аперацый у ігральных установах, зменшылі стаўку на гэта па падаткаабкладанні касы таталізатара».

Падаткавікі паабяцалі, што і ў 2013 годзе не пакінуць без увагі гэтую крыніцу папаўнення бюджэту.

Дарэчы, Сяргей Налівайка між іншым адзначыў, што сёлета іх міністэрства чакае скарачэнне. Але колькі супрацоўнікаў пойдуць шукаць сабе новае месца працы, не ўдакладняе.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?3

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?

Усе навіны →
Усе навіны

Камандуючым НАТА стаў генерал Грынкевіч. Уражвае, наколькі ён падобны да некаторых Грынкевічаў, якія жывуць у Беларусі21

Пры атацы шахедаў на Харкаў загінулі два чалавекі, сярод пацярпелых — дзеці

«Застаецца раўці як бялуга». Рыжанкоў у Маскве расказаў пра поўны крах краін Балтыі28

У Беларусі расце колькасць фермерскіх гаспадарак. Чым яны займаюцца?

У першым матчы на новым футбольным стадыёне беларуская зборная ўчыстую прайграла Расіі4

У свеце існуе толькі адна краіна, здольная цалкам забяспечваць сябе ежай4

Стала вядома, у якіх абласцях найбольш ІП і юрасоб, а дзе іх найбольш закрылася

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы17

Піянер беларускага IT-аўтсорсінгу вырас у Польшчы ў 2,5 разы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?3

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць