Здарэнні66

15-гадовы хлопец з Мінска скраў каня пад Маладзечнам

Учынак ацанілі на тры месяцы арышту.

Вынесены прыгавор 15-гадоваму хлопцу, які за адзін дзень паспеў украсці і прадаць каня з возам.

Вось што ён распавёў.

«Я нарадзіўся і жыву ў Мінску.

У ліпені мяне накіравалі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр Фрунзенскага раёна. Недзе ў сярэдзіне месяца збег, бо мне там надакучыла.
Паехаў на электрычцы з Мінска ў Маладзечна, але на станцыі Уша мяне высадзілі, бо не было білета.

Я вырашыў пайсці ў бок вёскі Відзеўшчына. На полі пазнаёміўся з мужчынамі, Віцем і Алегам, якія пасвілі кароў. Стаў жыць у аднаго з іх. Мне даручылі каня з возам, каб я ім вазіў на поле абеды, якія гатавала жонка Віці. Так і жыў каля тыдня.

24 ліпеня каля поўдня я зноў быў на полі, дзе Алег пасвіў кароў. Паехаў па абед, але мне сказалі, што прыехаў зарана.

Я вырашыў, што больш ужо не вярнуся і паехаў на станцыю, каб патрапіць у Мінск.

Пакуль я ехаў, заблукаў і пазнаёміўся з дзяўчынай. Імя яе не памятаю. Папрасіў, каб яна пацвердзіла, што я яе брат і што мне 21 год, бо хацеў знайсці пакупніка і прадаць каня. І гэтым кампенсаваць сабе шкоду за тое, што ў іх працаваў.

Калі мы ехалі з гэтай дзяўчынай, сустрэў хлопца, якому і прапанаваў купіць каня з возам за 400 долараў (каля 3,5 мільёна рублёў).

Я сказаў яму, што гэта конь майго дзядзькі і што нам трэба далёка ехаць, а каня няма куды дзець. І хлопец пагадзіўся.

Пасля гэтага я напісаў яму распіску, але прозвішча напісаў не сваё. Ён забраў каня, каб агледзець. Праз 30 хвілін ён вярнуўся і сказаў, што конь зусім хворы і што ён дасць мне толькі 200 долараў, і я пагадзіўся.

Пасля гэтага дзяўчына, якая была з намі, па просьбе хлопца, што купіў каня, сфатаграфавала мяне з ім на яго мабільны тэлефон.
Пасля мы разышліся. Я пайшоў на станцыю і паехаў у Мінск».

Гэтыя абставіны знайшлі пацвярджэнне ў матэрыялах крымінальнай справы.

Аказалася, што і конь, і павозка належалі прадпрыемству «Забудова-Агра». І разам усё ацэненае на суму амаль 3,5 мільёна рублёў.

Суд прызначыў хлопцу тры месяцы арышту. Але яго адпусцілі ў зале суда, улічыўшы час, які ён знаходзіўся пад вартай, калі ішла справа.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым4

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах4

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні9

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым4

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць