Спорт

Двое іспанскіх спецыялістаў пакінулі БАТЭ

Футбольны клуб БАТЭ і двое іспанскіх спецыялістаў — трэнер па фізпадрыхтоўцы Хасэ Пастар Верчылі і фізіятэрапеўт Даніэль Саэс Ірурэ — прынялі рашэнне спыніць супрацоўніцтва «па ўзаемнай згодзе».
«У пірэнейскіх трэнераў з’явіліся новыя варыянты працягу кар’еры», — паведаміла 31 студзеня прэс-служба барысаўскага клуба.

Сітуацыю патлумачыў галоўны трэнер каманды Віктар Ганчарэнка: «З самага пачатку з іспанскімі спецыялістамі было вельмі цікава працаваць. Яны ўнеслі ў трэніровачны працэс шмат новага і карыснага. Цяпер у Пепе ёсць прапанова з клуба расійскай прэм’ер-лігі, якую ён вырашыў прыняць. У іспанца дзейны кантракт з БАТЭ, заключаны ў снежні 2012 года, але мы разумеем, што ён хоча развівацца. Усе ведаюць, што ў такіх выпадках наш клуб не трымае ні футбалістаў, ні трэнераў».

Верчылі папоўніў трэнерскі штаб БАТЭ ў студзені 2010 года. Разам з барысаўскім клубам Пепе тройчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі (2010, 2011, 2012), перамагаў у Кубку (2010) і Суперкубку Беларусі (2010, 2011). Ірурэ з’явіўся ў Барысаве ў студзені 2011 года і садзейнічаў заваяванню «жоўта-сінімі» двух тытулаў чэмпіёна Беларусі (2011, 2012) і Суперкубка (2011).

Паведамленне аб сыходзе іспанцаў з’явілася праз два дні пасля праведзенай Аляксандрам Лукашэнкам нарады аб дзяржпадтрымцы спартыўнай галіны, на якой ён негатыўна выказаўся аб прысутнасці іншаземцаў у трэнерскіх штабах клубаў: «Ніводнага функцыянера замежнага ў клубах быць не павінна, накшталт трэнераў, другіх трэнераў, менеджараў і іншых.
У нас сёння футбалісты і хакеісты ходзяць без справы, працу некаторыя просяць. У нас што, сваіх няма? Але, канешне, напружваць, каб працавалі». Пры гэтым Лукашэнка ўдакладніў, што гэта не адносіцца да зборных каманд або, напрыклад, хакейнага клуба «Дынама» (Мінск), якія выступаюць на вышэйшым узроўні. Аднак, падкрэсліў афіцыйны лідар, і там неабходна максімальна прыцягваць айчынных спецыялістаў: «Наверсе галоўны трэнер, а да яго шлейф з 4–5 сваіх трэнераў». Лукашэнка не выключыў, што «ў крайнім выпадку і для іншых клубаў дапушчальныя некаторыя выключэнні».

Прадстаўнік БАТЭ, які пажадаў застацца неназваным, заявіў, што заява Лукашэнкі і сыход іспанцаў па часе супалі выпадкова.
«Галоўным доказам гэтага з’яўляецца той факт, што ў клубе пачаў працаваць нямецкі фізіятэрапеўт Енс Дэмельт, які 31 студзеня адправіўся з камандай на другі збор у Турцыю», — сказаў ён.

На базе ў Белеку БАТЭ прабудзе да 11 лютага. У складзе каманды 25 гульцоў:

галкіперы — Андрэй Гарбуноў, Арцём Сарока, Андрэй Шчарбакоў;

абаронцы — Максім Бардачоў, Віталь Гайдучык, Дзяніс Палякоў, Арцём Радзькоў, Ягор Філіпенка, Аляксандр Юрэвіч;

паўабаронцы — Ілля Алексіевіч, Дзмітрый Бага, Завен Бадаян, Аляксандр Валадзько, Максім Валадзько, Аляксандр Глеб, Вадзім Курловіч, Дзмітрый Ліхтаровіч, Павел Няхайчык, Эдгар Аляхновіч, Аляксандр Паўлаў, Філіп Рудзік, Міхаіл Сівакоў;

форварды — Арцём Канцавы, Дзмітрый Мазалеўскі, Віталь Радзівонаў.

Не паляцелі ў Турцыю абаронцы Кірыл Алексіян і Яўген Кунцэвіч, якім падшукваюцца варыянты працаўладкавання ў іншых клубах.
У той жа час у спісе тры новыя чалавекі: Павел Няхайчык, які вярнуўся з маскоўскага «Дынама», а таксама Арцём Сарока і Максім Валадзько, якія гулялі ў Санкт-Пецярбургу на «Кубку Садружнасці-2013» у складзе маладзёжнай зборнай.

У Белеку ў барысаўчан пакуль запланаваны два кантрольныя паядынкі: 4 лютага — з расійскім «Зенітам» з Санкт-Пецярбурга, 9-га — з балгарскім «Літэксам» з Ловеча.

14 і 21 лютага БАТЭ правядзе матчы 1/16 фіналу Лігі Еўропы супраць турэцкага «Фенербахчэ».

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі102

Сёння — Вербная нядзеля ва ўсіх хрысціянскіх канфесій. У Свята-Духаў сабор выстраілася вялізная чарга10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць