Грамадства

Дадатковыя канікулы для вучняў 1-2 класаў пройдуць з 18 па 24 лютага

Дадатковыя канікулы для вучняў 1 і 2 класаў пройдуць з 18 па 24 лютага, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна.

Паводле яе слоў, штогод у сярэдзіне трэцяй чвэрці дзеткі з 1 і 2 класаў маюць магчымасць дадаткова адпачыць адзін тыдзень.

Такія канікулы былі абвешчаныя ў Беларусі тады, калі ўпершыню ў школы прыйшлі першакласнікі шасцігадовага ўзросту.

Трэцяя чвэрць з’яўляецца самай працяглай у навучальным годзе. Менавіта таму для малых праводзяцца дадатковыя канікулы, што дапамагае ліквідаваць перагрузку і дае магчымасць дзецям адпачыць, адзначыла прэс-сакратар.

У тых выпадках, калі ў бацькоў няма магчымасці пакідаць дзіця на перыяд канікул дома, навучэнцы, якія навучаюцца на базе дашкольных устаноў, могуць працягнуць ходзіць у дзіцячыя сады.

Некаторыя малыя змогуць скарыстацца магчымасцю паехаць на вакацыі да бабулі і дзядулі.
Акрамя таго, па заявах бацькоў, навучэнцы могуць працягнуць наведваць школы.
У настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў «прадлёнкі» ў гэты час звычайныя працоўныя дні, а значыць, яны знаходзяцца на працоўных месцах, і ў кіраўніка навучальнай установы ёсць магчымасць задаволіць запыты бацькоў.

Сталовыя ва ўсіх навучальных установах у гэтыя дні працуюць у звычайным рэжыме, і дзяцей, якія будуць наведваць дадатковыя групы, забяспечаць своечасовым харчаваннем. Аплата за харчаванне бярэцца як звычайна.

Каментары

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі12

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі12

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць