Эканоміка

Замежныя інвестыцыі ў беларускую эканоміку знізіліся амаль на чвэрць

За 2012 год у рэальны сектар эканомікі (апрача банкаў) замежныя інвестары ўклалі 14,3 млрд. долараў, што на 24,1% менш, чым у 2011 годзе.

Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, асноўнымі інвестарамі арганізацый рэспублікі былі суб’екты гаспадарання Расіі (46,7% ад усіх інвестыцый, што паступілі), Вялікабрытаніі (25,2%), Кіпра (6,4%), Аўстрыі (4%).

Найбольшыя сумы замежных інвестыцый паступілі ў арганізацыі гандлю (39,2% ад усіх інвестыцый, што паступілі), транспарту (27,8%), прамысловасці (24,4%). Большая частка — 73,4% усіх укладанняў — прыпала на арганізацыі Мінска. На арганізацыі Мінскай вобласці прыпадала 11,6% валавога паступлення замежных інвестыцый, Гомельскай вобласці — 5,5%.

Асноўнай формай прыцягнення прамых інвестыцый былі даўгавыя інструменты (88,8% агульнага аб’ёму прамых інвестыцый).
Запазычанасць за тавары, работы, паслугі ў аб’ёме валавога паступлення прамых замежных інвестыцый за 2012 год склала 8,7 млрд. долараў, што на 24,9% менш, чым за 2011 год. Значныя аб’ёмы прамых замежных інвестыцый з улікам запазычанасці за тавары, работы, паслугі паступілі ад рэзідэнтаў Расіі (48,6% ад агульнага аб’ёму прамых інвестыцый). Ад рэзідэнтаў Злучанага Каралеўства паступіла 32% валавога аб’ёму прамых інвестыцый, Кіпра — 4,6%, Украіны — 3,4%.

Валавое паступленне прамых замежных інвестыцый склала 72,3% ад усіх замежных інвестыцый, якія паступілі, што ніжэй на 21,8% у параўнанні з 2011 годам.
Найбольшыя сумы валавых прамых замежных інвестыцый былі накіраваныя ў арганізацыі гандлю (47,3% ад усіх прамых інвестыцый), транспарту (36,1%), прамысловасці (9,9%).

Іншых замежных інвестыцый (не ад прамога інвестара) атрымана 3,9 млрд. долараў, або на 29,9% менш, чым за 2011 год. На іх долю прыпадала 27,6% ад усяго валавога паступлення замежных інвестыцый.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі102

Сёння — Вербная нядзеля ва ўсіх хрысціянскіх канфесій. У Свята-Духаў сабор выстраілася вялізная чарга10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць