«Калі мяне не будзе, унукі будуць бачыць, што бацька стаяў за Беларусь»
Гэтага скрываўленага чалавека з «Чарнобыльскага
Відэа: радыё «Свабода».
Вясна 1996 года выдалася гарачай для палітычнага жыцця краіны. Шматтысячныя шэсці і мітынгі адбыліся ў гадавіну абвяшчэння незалежнасці БНР і 2 красавіка, калі грамадскасць выйшла выказаць пратэст супраць падпісання дамовы аб стварэнні саюза Беларусі і Расіі.
Кульмінацыяй пратэстаў супраць магчымай здачы незалежнасці і палітычнай лініі Аляксандра Лукашэнкі стаў «Чарнобыльскі шлях», у якім удзельнічала каля 50 тысяч чалавек.
Адным з удзельнікаў гэтых акцый быў палкоўнік інжынерных войскаў у адстаўцы Іосіф Антонавіч Шор.
— Нарадзіўся я ў Шчучынскім раене. Служыў у
Тут якраз пачалоўся ажыўленне.
Я кінуўся купляць і чытаць кнігі — нічога ж пра гісторыю не ведаў. Пачаў хадзіць на мітынгі, ні аднаго не прапускаў. Уступіў у «Беларускае згуртаванне вайскоўцаў»,прыняў прысягу на вернасць Беларусі падчас урачыстай цырымоніі на плошчы Незалежнасці. У
На момант вясны 1996 года я ўжо некалькі год як звольніўся з войска і працаваў у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» загадчыкам гаспадаркі. Хадзіў на Дзень Волі і на акцыю 2 красавіка. Прыйшоў і на «Чарнобыльскі шлях». А як не пойдзеш — выйшаў з працы ля Акадэміі навук і адразу трапіў на збор маніфестантаў.
Як пачалося шэсце па праспекце Скарыны, я рухаўся па правым баку і назіраў за ім. Напрыканцы плошчы Якуба Коласа міліцыя перакрыла праспект, выставіла кардон. Хлопцы перакулілі машыны ДАІ.
Я неяк абышоў кардон і апынуўся на другім баку.
І тут гляджу: міліцыянер у касцы нападае на жанчыну зБыў жа тады амаль на 20 год маладзейшы (сення Іосіфу Антонавічу 66 год — Р.Г.).бел-чырвона-белым сцягам. Узяў яе за каўнер. Я вырашыў заступіцца.
Узяліся мы з міліцыянерам за грудкі. Гляджу: на дапамогу таварышу спяшаецца яшчэ адзін.Я адпіхнуў свайго суперніка і пабег у бок плошчы Перамогі. Але той другі мяне дагнаў і як даў дубінай па патыліцы…
Я адразу і не зразумеў, якой моцы быў удар. Ужо як падыйшоў да трамвайнай лініі ля «Вячэрняга Мінска» мне ля галавы цёпла стала.Падымаю правую руку —
Міліцыя выставіла наступны заслон на праспекце за цыркам на перыкрыжаванні з вуліцай Янкі Купалы.Тым часам шэсце на плошчы Якуба Коласа прарвала кардон.
Я тады падумаў: «Ах так, калі галаву разбілі, я маўчаць не буду!». Зняў кашулю, падыйшоў да іх і стаў казаць: «Што ж вы робіце?! Я палкоўнік у адстаўцы!»А што яны мне адкажуць — глядзяць як бараны. У гэты момант фатографы мяне і знялі.
Пасля шэсце завярнула на вуліцу Янкі Купалы і дайшло да Палаца спорту. Там на мітынгу мне стала дрэнна.Дапамаглі хлопцы з Фронта (я не быў сябрам БНФ, але ведаў усіх там). На машыне яны завезлі плакаты і іншую атрыбутыку да ўправы БНФ, а затым і мяне дадому. Галаву зашываць у бальніцу я не пайшоў.
Пасля «Чарнобыльскага шляха» пачаліся арышты. Праз некалькі дзен я зайшоў ва ўправу БНФ папытацца пра навіны, а там якраз адбываўся ператрус. Следчы па асабліва важных справах Уладзімір Чумачэнка пабачыў мяне: «
Я прышоў, ён паглядзеў маю галаву, упэўніўся што яна сапраўды разбітая. Спытаў: «Будзем узбуджаць крымінальную справу за збіццё?» Я адмовіўся, не хацелася вазіцца.
Акрываўленыя пінжак і майку я памыў, а кашулю пакінуў як ёсць. Захоўваю яе дагэтуль некранутай.
Калі мяне не будзе, дзеці і ўнукі будуць бачыць, што бацька стаяў за Беларусь.Мяне не назавеш нацыяналістам, сам я паляк. Але Беларусь — гэта мая зямля, усе мае продкі тут пахаваныя.
На мітынгі хаджу дагэтуль. Быў і на Плошчы 19 снежня 2010 года. Мне як ваеннаму цікава, як дзейнічае міліцыя.Звычайна загадзя абыходжу іх пазіцыі, многіх ведаю ў твар. Аднаму, што маскіруецца, нядаўна сказаў: о, старэеш ты. Ен мяне не пазнаў.
На гэты «Чарнобыльскі шлях» таксама абавязкова пайду.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары