Гэта, у прыватнасці, непасрэдна датычыць Польшчы. Адным з асноўных плацдармаў для размяшчэння
Пэўны час таму Мінабароны Польшчы абвясціла тэндар на пастаўку зенітных і супрацьракетных сістэм сярэдняй далёкасці. Закупка — частка планаў польскага міністэрства па развіцці сваіх сістэм ПРА і СПА ў перыяд
Паводле задумы, будучая сістэма ПРА павінная быць мабільнай, здольнай абараніць Польшчу ад ракет малой і сярэдняй далёкасці.Мяркуецца, што нацыянальная ПРА будзе цесна ўзаемадзейнічаць з сістэмай ПРА НАТО. Прыём заявак ужо завершаны, а пастаўкі павінныя пачацца ў 2017 годзе. Як лічаць у Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы, стварэнне новай сістэмы ПРА можа каштаваць ад 2,5 да 3,75 млрд даляраў.
Нагадаем, што закон аб развіцці нацыянальнай супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны да 2023 года быў падпісаны прэзідэнтам Браніславам Камароўскім 12 красавіка. Дакумент прадугледжвае, што ў 2014–2023 гадах на мадэрнізацыю і пашырэнне сістэм СПА і ПРА пойдзе не менш за 20% выдаткаў на мадэрнізацыю ўзброеных сілаў. І гэтая сума можа быць павялічаная, калі рост эканомікі ў гэты перыяд паскорыцца. Доля абаронных выдаткаў у ВУП Польшчы цяпер складае 1,95%.
Сёння аснову сістэмы СПА краіны складаюць шэсць ракетных дывізіёнаў, узброеных мадэрнізаванымі ў Польшчы савецкімі
Як мяркуе шэраг экспертаў, да рашэння ўзмацніць свае СПА і ПРА Варшаву падштурхнула нядаўняя адмова ЗША ад рэалізацыі чацвёртага этапу разгортвання ПРА ў Еўропе. У адпаведнасці з ім планавалася размясціць на кантыненце больш дасканалую версію
Праўда, у Пентагоне заявілі, што карэктаванне планаў не азначае адмены ўсёй праграмы будаўніцтва еўрапейскага эшалона амерыканскай ПРА; размяшчэнне яе элементаў, прадугледжаных праектамі першай, другой і трэцяй стадый, адбудзецца абавязкова.
Аднак у плане баявых магчымасцяў адмова ад чацвёртага этапу азначае, што сістэма ЕўраПРА не зможа забяспечыць абарону саюзнікаў ЗША ад удару манеўраных боегаловак або ракет, у прыватнасці — АТРК «Іскандэр».
Эксперты спасылаюцца на заяву ад 23 лістапада 2011 года тагачаснага прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, які даў вайскоўцам і ВПК даручэнне распачаць шэраг першачарговых мер процідзеяння ЕўраПРА, якія не патрабуюць вялікіх выдаткаў часу і фінансаў.
Як растлумачылі ў сувязі з гэтым прадстаўнікі расійскай экспертнай супольнасці, у выпадку неабходнасці адной з такіх мер можа стаць вылучэнне ў Беларусь адной з расійскіх брыгад, аснашчаных ракетнымі комплексамі
Акрамя таго, Дзяржаўнай праграмай узбраення беларускай арміі да 2015 года прадугледжаны пачатак пераўзбраення
Збегам апісаных абставінаў, трэба думаць, і тлумачыцца настойлівае імкненне Варшавы займець самыя сучасныя сродкі ПРА.Адзначым, што аб намеры польскага кіраўніцтва стварыць уласную сістэму абароны ад удараў з паветра міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў практычна адразу пасля таго, як кіраўнік Мінабароны ЗША Чак Хейгел апублікаваў планы карэктавання праекта ЕўраПРА.
Калі ж казаць пра магчымых пераможцаў польскага тэндара на пастаўку сродкаў ПРА, то ў першую чаргу варта назваць кампанію Lockheed Martin з яе сістэмай СПА/ПРА Patriot
Паведамляецца, што пускі былі ажыццёўленыя для дэманстрацыі магчымасцяў сістэмы і пацверджання яе гатоўнасці да серыйнай вытворчасці. Ракеты версіі
Між тым, на думку шэрагу аўтарытэтных вайсковых экспертаў, нават выкарыстанне сістэмы Patriot
Яго ракета не рухаецца да мэты па балістычнай траекторыі, а кіруецца цягам усяго палёту, які праходзіць на вышыні 50 км. Яна выконвае рэзкія манеўры з перагрузкай у межах ад 20 да 30 g як адразу пасля старту, так і пры падыходзе да аб’екта паразы. Прымяненне тэхналогій Stealth яшчэ больш пашырае магчымасці АТРК «Іскандэр» у плане пераадолення ПРА і робіць яго супастаўным па непаражальнасці ракет толькі са стратэгічным ракетным комплексам
Апошнім часам да гэтых сродкаў пераадолення ПРА дадаўся яшчэ адзін: сістэма радыёэлектроннага падаўлення. Яна забяспечвае прыкрыццё ракеты на фінішным участку палёту. Спецыяльная апаратура ставіць пасіўныя і актыўныя перашкоды (з дапамогай шумаў і выкіду ілжывых цэляў) любым аглядным радарам СПА і ПРА.
Ужо вядома, што першыя мадыфікаваныя АТРК