Грамадства3535

Рэктар Гродзенскага дзяржуніверсітэта загадаў сяліць беларускіх і замежных студэнтаў разам — фота

Студэнты мяркуюць, што гэта можа прывесці да напружанасці і канфліктаў.

У інтэрнатах ГрДУ з’явіліся аб’явы пра тое, што ў будучым годзе студэнтаў-замежнікаў абавязкова будуць сяліць разам з беларусамі, піша «Твой Стыль».

Адкуль з’явілася такая інфармацыя і як студэнты глядзяць на змешанае пражыванне?

З апытання часткі студэнтаў інтэрната па вул. БЛК, 3 высветлілася, што замежнікі (большасць з якіх — грамадзяне Туркменістану) разам з беларусамі жыць не хочуць, таксама як і беларусы.
Важную ролю тут граюць адрозненні ў рэлігіях і культурах: «Мне было б цяжка жыць з азіяцкімі дзяўчынамі. У нас розны светапогляд, — прызналася беларуская студэнтка, — напрыклад, яны ж часам на падлозе кушаюць, а мы там у тапках ходзім. Тым больш, мне было б няёмка: ні хлопца ў пакой прывесці, ні сукенку караценькую апрануць нельга, каб не выклікаць незадаволеных позіркаў».

Што да хлопцаў, тыя, незалежна ад грамадзянства, ставіліся да ідэі крытычна, мяркуючы, што такое навязванне суседзяў паслужыць прычынай спрэчак і боек.

Станоўчыя моманты замежныя студэнты бачылі ў тым, што пражыванне з беларусамі дапаможа ім вывучыць рускую мову. Аднак тыя, хто сапраўды імкнуўся да інтэграцыі, і раней сяліліся разам з беларусамі па ўласным жаданні.

Каб даведацца, пра што сведчаць аб’явы і навошта ўводзіцца «змешаны тып пражывання», я звярнулася ў цэнтр масавай камунікацыі ГрДУ.

«Ёсць загад рэктара „Аб запеспячэнні знаходжання і навучання міжнародных студэнтаў“, але ж ён мае даволі агульны характар.
Мы не ведаем дакладна, колькі замежнікаў будзе жыць у інтэрнатах ў наступным годзе, таму нічога пакуль сказаць не можам, — адказала на пытанне намесніца начальніка Цэнтра масавых камунікацый Надзея Вашкелевіч. — Замежных студэнтаў мы прымаем да 15 кастрычніка, таму толькі тады можна будзе казаць пра іх забеспячэнне жытлом».

Каментары35

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу5

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы4

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

Бацька Пачобута: Што б Анджэй ні вырашыў, мы гэта прымем і будзем яго падтрымліваць2

Стала вядома, колькі мірных грамадзян загінула ў Расіі, а колькі ва Украіне за чатыры гады вайны13

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Мігрантку з Гвінеі дэпартавалі з Беларусі, а яе дачку забралі ў дзіцячы дом у Мінску19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу5

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць