Грамадства

Мікола Статкевіч сустрэўся з жонкай

«Гэта была кароткая, двухгадзінная, сустрэча праз краты і двайное шкло, праз тэлефон».

— Гэта была кароткая, двухгадзінная, сустрэча праз краты і двайное шкло, праз тэлефон…, — расказвае Марына Адамовіч, паведамляе statkevich.org. — За ўвесь час зняволення Мікалая, а гэта ўжо больш за два гады і сем месяцаў, я толькі аднойчы мела магчымасць апынуцца побач з ім, дакрануцца, абняць: у снежні 2011 года, яшчэ ў Шклове, больш, за 1,5 гады таму.

Гэта ведаюць усе сваякі сённяшніх палітвязняў: калі з’яўляецца хаця б тэарэтычная магчымасць сустрэчы, марудзіць нельга, бо заўтра яе можа ўжо не быць. Увесь наш досвед мінулых 2,5 гадоў аб гэтым сведчыць. Таму, канешне ж, я скарысталася гэтай магчымасцю, як толькі яна з’явілася…

Мікалай не змяніўся: ён такі ж, як заўсёды: упэўнены, спакойны, моцны і вельмі пазітыўны. Выводзяць на спатканне некалькі чалавек адразу і нават знешне гэта вельмі бачна: прыгожы, моцны, вольны чалавек…
Нават загарэлы крыху, бо, кажа, сонейка трапляе зараз на большую частку турэмнага дворыка, і, калі ўвесь час рухацца, то яго хапае абодвум — яны гуляюць удвох з суседам па камеры.

Канешне ж, не памянялася і яго сістэма каштоўнасцяў — ён ведае, што і дзеля чаго робіць.

Пра «ініцыятыву бабруйскіх актывістаў», што ўзрушыла сеціва, сказаў, што, нават, калі «ўся дэмакратычная грамадскасць» звернецца да яго, ці, проста, ён застанецца адзін, ў поўнай ізаляцыі, то і тады не зробіць гэтага.
Проста, не здолее… Дзякаваць Богу, такіх лістоў з прапановамі «папрасіцца» да яго не даходзіла, як, зрэшты, і іншых: апошнім часам лісты з волі амаль не даходзяць. Мікалай пажартаваў, што, мабыць, помсцяць за яго ацэнку даклада спадара Палецкіса, якая трапіла ў друк (запытаў: «свайго» бароняць ці што? (М.А.)), і ліст да літоўскага прэм’ера.

Ад сябе (М.А.) дадам: Мікалай адказвае на ўсе лісты, у якіх ёсць зваротны адрас (які можна разабраць) і, калі нехта пісаў яму і не атрымаў адказу, прашу, не пакідайце гэта беспакараным — пішыце скаргі ў турму і Дэпартамент выканання пакаранняў на перашкоды ў ліставанні.

Яшчэ адна балючая тэма, якую мы закранулі, гэта — павольная, але заўважная, праца па «заціранню» патрабавання еўрапейцаў аб поўнай рэабілітацыі ахвяраў палітычна матываваных прысудаў, якая зараз вядзецца не столькі ў Еўропе, колькі тут, у Беларусі. Якімі б высокімі словамі і матывамі яна не прыкрывалася, Мікалай назваў гэта «карыслівым здрадніцтвам», бо «гэта закладае падмурак пад новыя злачынствы, робіць магчымым і спакуслівым для ўлады захоп новых закладнікаў». Ён вельмі прасіў агучыць яго пазіцыю.

Дарэчы, у турме, у вялізарнай ступені дзякуючы Мікалаю, ўжо колькі месяцаў запар выдаюць вязням належныя прадметы гігіены. А за травень і чэрвень выдалі нават аднаразовыя брытвы. Як кажуць, «кропля камень точыць». А як гэта важна для тых, у каго нікога не засталося на волі!

Ён вельмі высока цэніць тых «палітычных», хто зараз за кратамі. Лічыць этых цудоўных моцных людзей патэнцыйнымі новымі лідэрамі. Нават пажартаваў, што, мабыць, нейкі таемны прыхільнік дэмакратыі ва ўладзе, назіраючы за «раздраем» у дэмакратычным асяродку, вырашыў стварыць сітуацыю «кастынга», каб грамадства магло выбраць…

Напрыканцы сустрэчы сказаў: «Мы гэта перажывем…»

Я веру, што так і будзе. Хутка…

Каментары

Цяпер чытаюць

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі46

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Усе навіны →
Усе навіны

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі3

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама палез у палонку, але забыў, у які бок хрысцяцца ВІДЭА7

У цэнтры Мінска пасля ДТЗ перавярнулася машына хуткай дапамогі2

У некаторых беларускіх рэстаранах можна падзяліць рахунак па QR-кодзе

Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Кіеве: частка горада засталася без святла і вады, тысячы дамоў — без цяпла7

Блогерка Баба Нюра адпачывае па сістэме all inclusive у Амане. Расказала, колькі гэта каштавала6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі46

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць