Гісторыя88

Як змагаліся з дарагоўляй і спекулянтамі ў гарадах ВКЛ

Жыхары гарадоў ВКЛ, як правіла, за тавары плацілі значна больш, чым жыхары сельскай мясцовасці.

Зрэшты, і даходы ў гарадах таксама крыху адрозніваліся. Але ўсё ж адной з прычын дарагоўлі ў гарадах называлася маштабная спекуляцыя, змагацца з якой спрабавалі на самым высокім узроўні.

Меры па барацьбе з перакупшчыкамі былі вельмі розныя, у тым ліку досыць незвычайныя: напрыклад, змаганне са спекулянтамі пры дапамозе рэлігійных абшчын. Святарам усіх канфесій прапаноўвалася ў казанях выкрываць гэтае немінучае зло, а што да габрэйскай абшчыны, то мела месца простая забарона на права рабіць пакупкі на рынку з самай раніцы.

Улічваючы, што самі святары былі людзьмі свайго часу і камерцыйныя аперацыі складалі пэўную долю іх асабістых даходаў, на сур’ёзны эфект ад такой меры можна было не разлічваць.

Іншай прычынай высокіх цэнаў на тавары, асабліва вырабленыя ў горадзе, была карпаратыўная дамоўленасць. Цэхі і брацтвы строга прытрымліваліся пэўнага ўзроўню цэн і строга сачылі за канкурэнтамі. Часам здараліся войны паміж прадстаўнікамі карпарацый.

Дзесяцігоддзямі ішла цяжба паміж віленскімі шаўцамі і купцамі, зрэдку пераходзячы ў поўнамаштабныя масавыя бойкі ў горадзе. Прычынай такой узаемнай нянавісці стала партыя ботаў, якую з прычыны дарагоўлі вырабаў ад мясцовых вытворцаў у горад завезлі купцы. Шаўцы ў паспяхова збыванай партыі ўбачылі парушэнне сваіх правоў і прывілеяў і тавар арыштавалі. Купцы заступіліся за сваіх калегаў, і далей канфлікт толькі набіраў абароты.

Цэны на кваліфікаваную працу ў гарадах таксама былі высокія, а адмыслоўцаў не хапала.
Аднак прыток спецыялістаў з-за мяжы абмяжоўваўся тымі ж карпарацыямі. Доўгае супрацьстаянне паміж будаўнікамі (мулярамі і цеслямі) і галоўным віленскім будаўніком Пятром Нонгартам ледзь не каштаваў жыцця апошняму проста праз пагрозы прыцягнуць да аднаўлення палаца замежнікаў. Зрэшты, бакі не толькі змаглі дамовіцца, але і дзякуючы намаганням Нонгарта будаўнікі атрымалі цэхавай статут.

Некваліфікаваная праца каштаваў танна. Памочнік на кухні падчас правядзення якога-небудзь мерапрыемства ў пачатку XVII стагоддзя абыходзіўся ў 1 грош і 2 пенязі ў дзень, што па гарадскіх мерках было зусім няшмат. Столькі каштавала ў той час на гарадскім рынку кураня. Праўда, звычайна часовых работнікаў кармілі.

Цэны на прадукты ў сталіцы былі вышэйшыя, чым у сельскай мясцовасці. Віленчукі за зайца ў 1606 годзе плацілі 6 грошаў. У столькі ж у маёнтках ацэньвалася малочнае парася ці ўкормленая гусь. Досыць дорага каштавала рыба: ласось віленчуку абыходзіўся ў 2 злотыя і 2 грошы (32 грошы), шчупак — у 24 грошы, ракі — у 12–13 грошаў штука. Малочныя прадукты не адносіліся да катэгорыі дарагіх. Каля 3 літраў смятаны можна было набыць за 3 грошы. Дзясятак яек каштаваў грош. Гарнец віна ў залежнасці ад якасці — 16–35 грошаў.

У тым самым 1606 годзе жыхар Вільні мог свабодна набыць і такія тавары, як перац (фунт за 12 грошаў), цукар (фунт за 12 грошаў), імбір (фунт — 7 грошаў), карыцу і гваздзіку (фунт — 40 грошаў), фігі (фунт — 3 грошы), і лімоны па цане 8 грошаў за дзясятак. Кварта алівак каштавала 3 грошы, галандскі сыр — 2,5 гроша.

Вельмі папулярныя былі сухафрукты. Сушаная сліва магла абысціся віленчуку ўсяго ў 1 грош за фунт, а вось разынкі дзяліліся на буйныя і дробныя і каштавалі, адпаведна, 2,5–3 гроша і 3–3,5 гроша за фунт. У кулінарыі досыць у вялікіх колькасцях выкарыстоўваліся арэхі (лясныя па 2 грошы за фунт і міндаль па 6). А таксама такія даволі экзатычныя прадукты, як кветкі мускатнага арэха.

І пры канцы: грош у 1606 шмат страціў у срэбнай вазе і складаў прыкладна 0,57 грама. Злоты ўжо складаў 30 польскіх грошаў і 24 літоўскія.

Каментары8

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы4

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Усе навіны →
Усе навіны

Пашкоджаны вадавод у Мінску адрамантавалі. Але праблемы з якасцю вады пакуль застаюцца

Сёння той самы дзень, калі беларусам настойліва не рэкамендавалася хадзіць у лес4

Трамп анансаваў сустрэчу з Зяленскім у «Вежы Трампа»5

«Ваяваў я за Беларусь і веру ў яе шчаслівую будучыню». 100-годдзе святкуе прафесар-медык Іван Данілаў, сапраўдны ветэран12

Суд у Польшчы асудзіў беларуса на два гады за шпіянаж на карысць Расіі11

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч28

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Сорасам-малодшым17

Стаў вядомы першы выпадак гібелі на вайне жанчыны, якая заключыла кантракт з Мінабароны РФ у калоніі3

У трох раёнах Мінска знікла вада2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы4

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Галоўнае
Усе навіны →