Музыка55

Другі дзень Басовішча: сюрпрызы арганізатараў

Другі дзень фэста Басовішча, што прайшоў у мінулыя выходныя ў польскім Гарадку стаў для гледачоў сюрпрызам ад арганізатараў.

Польскія ўдзельнікі Orshak і Pokrak не пакінулі пасля сябе амаль ніякіх уражанняў. А гарадзенскія Дзецюкі, што з’явіліся ў мінулым годзе на сцэнах Беларусі, здолелі сабраць пад сцэнай вялікую колькасць фанатаў. Песьні на змагарную тэматыку гучалі з вуснаў гарадзенцаў даволі эмацыйна і пад іх скакалі і падпявалі прыхільнікі.

Апошняя песня — кавер на польскую песню часоў Салідарнасці «Czarny chleb i czarna kawa» гарадзенцы выканалі разам з Аляксандрам Памідоравым і адразу склалася ўражанне, што яна стане хітом для сучаснай моладзі.

Нечаканым сюрпрызам для прысутных на Басах стаў выступ клезмерскага аркестра з падляшскіх Сэйнаў. Гэтая мешаніна мелодый ад музыкаў спачатку нагадвала выступ сербскага The No Smoking Orchestra, а потым было такое ўражанне, што мы прысутнічаем на нейкім яўрэйскім свяце.

Выступ музыкаў перамяжоўваўся і ў часе невялічкага перапынку польскія перформеры «далучылі» Беларусь ў Еўропу, правёўшы перформанс з ўздыманнем сумеснага сцягу.

Вялікае ўражанне на слухачоў пакінуў ансамбль Перкалаба. Украінцы перад самым фэстам трапілі ў аварыю і бубнача гурта змяніў гарадзенец «СЫР», а на перкусіі граў музыка з Akute.

Украінскія матывы і свята на сцэне ад вакаліста- такое уражанне пакінулі ад сябе Паркалаба. Як адзначыў ў размове Яўген Вапа старшыня ўправы Радыё «Рацыя» — гэты гурт я слухаю ўжо тры гады і ён стаў для мяне самым улюбёным.

І сапраўды — падобнага шоу на сцэне на Басах даўно на было і нават настыпныя польскія зоркі Indios Bravos выглядалі неяк неякавата. Закрываў другі дзень на вялікай сцэне The Toobes, а аматараў электроннай музыкі чакалі дыджэі, аднак мы невялікай калоннай з дзьвух бусаў разам з музыкамі з Дзецюкоў накіраваліся ў бок мяжы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым3

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах4

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым3

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць