Грамадства33

Жыхары Курасоўшчыны бароняць сад ля дзіцячай бальніцы, улады хочуць пасадзіць там тры панэльныя дамы

Супраць ушчыльнення сабралі 500 подпісаў.

Мінскаму раёну Курасоўшчына пагражае ўшчыльненне. На вуліцы Кіжаватава плануецца пабудаваць адразу тры панэльныя шматпавярховікі. Мінчукоў, якія балюча ўспрымаюць непрадуманую будаўнічую палітыку, у дадзеным выпадку моцна абурыў і той факт, што дзеля здзейснення праекту прапануецца высекчы яблыневы сад ля 3-й дзіцячай клінічнай бальніцы.

Сад ёсць своеасаблівай буфернай зонай паміж дзіцячай бальніцай і жылымі дамамі ды загружанай вуліцай Кіжаватава.

Праект забудовы размешчаны для грамадскага абмеркавання ў ЖЭС № 63, што на вуліцы Кіжаватава, 66. ён сапраўды прадугледжвае поўнае знішчэнне сада. Замест сада прапануюцца тры жылыя дамы, падземны паркінг на 100 машынных месцаў і дзіцячая пляцоўка, якая будзе прымыкаць усутыч да круглай бальнічнай клумбы.

Аднак невядома, ці змогуць пацыенты карыстацца гэтай пляцоўкай, якая, мяркуючы па ўсім, прызначана перш за ўсё для жыхароў дамоў. Цяпер жа сад, хоць і не належыць да тэрыторыі шпіталя, але дэ-факта далучаны да яго супольным плотам.

Да барацьбы за захаванне сада далучыліся грамадзянскія кампаніі «Гавары праўду» і «Еўраперспектыва», якія арганізавалі збор подпісаў супраць рэалізацыі праекта.

Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Юры Салодкі паведаміў «Нашай Ніве», што ўдалося сабраць каля 500 подпісаў.

«Пры канцы тыдня мы перададзім подпісы ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёна», — дадаў ён.

Юры Салодкі таксама падкрэсліў недарэчнасць сітуацыі, калі на праект няма як выказаць нараканні. «Я падаў скаргу ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёна наконт адсутнасці журнала для заўваг і прапаноў побач з вывешаным у ЖЭСе праектам», — сказаў ён.

Галоўная архітэктарка Кастрычніцкага раёна Алена Сухадолава прызнала, што адсутнасць кантактнай інфармацыі побач з стэндам — хіба адміністрацыі.

«Такую інфармацыю мусілі размясціць, але, відаць, супрацоўнікі ЖЭС проста забыліся зрабіць гэта. Зараз я патэлефаную туды і нагадаю. А непасрэдна журнал знаходзіцца ў маім кабінеце. Я не магу прызначыць адказнага за яго ў ЖЭС, а там журнал могуць згубіць ці куды-небудзь знесці. Але можна таксама пакінуць сваё меркаванне ў электронным выглядзе на сайце адміністрацыі», — паведаміла архітэктарка.

Грамадскае адмеркаванне праекта працягнецца да 26 жніўня. Азнаёміцца з праектам можна па адрасе: г. Мінск, вул. Кіжаватава, 66, 1-шы паверх, штодня (акрамя выхадных), з 8.45 да 18.00, у пятніцу з 8.45 да 16.45.

Заўвагі і прапановы можна кіраваць на адрас: вул. Чкалава, 6, каб. 312, 313, 315, 317, Тэлефон: 224-47-12, 220-39-31, электронны адрас: [email protected].

Каментары3

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Калеснікава выйшла на свабоду5

У Крычаве пасля аварыі пачалі аднаўляць ацяпленне

Бізнэсовец Сяргей Ботвіч, якога асудзілі за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» у Беларусі, абвясціў галадоўку4

У Італіі злачынца спрабаваў схавацца, выдаючы сябе за пастуха ў дэкарацыях каляднай батлейкі

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць