Грамадства1919

«Іх норавы»: «Саўбелія» прысвяціла газетны разварот сітуацыі з Вольгай Класкоўскай

Маці Вольгі даводзіць: яе дачка стала палітычнай закладніцай.

У суботнім нумары «Советской Белорусіі» цэлы разварот быў прысвечаны сітуацыі з Вольгай Класкоўскай. Больш месца заняла толькі прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі.

Матэрыял «Грымасы шведскага правасуддзя» аформлены ў выглядзе ліста маці Вольгі, Людмілы Класкоўскай.

«Вось яна, ювенальная інквізіцыя ў дзейнасці, і ўжо зразумела, з якімі наступствамі. І менавіта гэтыя прынцыпы разам з іншымі хочуць сёння навязаць еўрапейцы ў краінах СНД, тым самым пераўтвараючы родных бацькоў у інкубатар па вытворчасці дзяцей», - абураецца яна.

«Ці можа чытач уявіць, што ў краінах СНД, у нашай Беларусі, якую так узмоцнена праклінае шведская прэса, паліцыя апоўначы вывозіць маці ад немаўляткі, кідае яе ў загарадным лясочку, да таго ж з 11-гадовай дзяўчынкай?

Да чаго гэта я? Ах да! Пра гуманнасць і выкананне правоў чалавека ў Скандынавіі, якую многія лічаць апорай талерантнасці і павагі да асобы. Нават казкі Пушкіна - «…і кідае яе на з'ядзенне валкам» - не здаюцца фантазіяй класіка. Дарэчы, вакол Стакгольма, у прыгарадных лясах, шмат валкоў і напады на людзей не рэдкасць», працягвае яна.

Абвіначваючы шведскіх журналістаў балюча глядзець, як цынічна хлусяць, якія лічаць сябе змагарамі за ідэалы і «еўрапейскія каштоўнасці», -

Людміла Класкоўская прыходзіць да высновы: «справа Вольгі - гэта не «бытавуха», яна стала палітычным закладнікам».

«Яна трапіла за краты па карупцыйнай змове чыноўнікаў і паліцэйскіх, — падсумоўвае яна. —

Гэта помста «рускай», як там называюць усіх выхадцаў з краін СНД, якая паўстала супраць сістэмы!».

* * *

Вольга Класкоўская атрымала 8 гадоў турмы

Каментары19

Цяпер чытаюць

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

Усе навіны →
Усе навіны

Як пераўтвараюць пляцоўку каля Палаца спорту — рэканструююць зону фантана, зробяць міні-кафэ ФОТЫ1

Падлеткі стаяць у чарзе, каб зрабіць фота ля пад’езда на Нямізе — што там адбылося?5

«Прайшло роўна 15 хвілін». Беларус пад міжнароднай абаронай расказаў, як аформіў маме польскую візу без пасярэднікаў

25‑гадовая іспанка два гады змагалася за права на эўтаназію пасля групавога згвалтавання і інваліднасці. І ўрэшце перамагла15

У Нідэрландах, верагодна, знайшлі парэшткі д’Артаньяна. Што вядома

Найлепшая рэклама амерыканскай авіяцыі. Як амерыканскі знішчальнік ухіліўся ад іранскай ракеты ВІДЭА2

Ізраільскім ударам забіты камандуючы вайскова-марскімі сіламі КВІР2

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі11

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць