Усяго патроху33

Малы грыцук паставіў новы рэкорд бесьперасадачнага пералёту

Малы грыцук (Limosa lapponica) з умоўным імем E7, які стаўся знакамітым дзякуючы свайму вясноваму рэкорднаму безпасадачнаму пералёту, нядаўна пабіў свой жа рэкорд!


малы грыцук

Малы грыцук (Limosa lapponica) з умоўным імем E7, які стаўся знакамітым дзякуючы свайму вясноваму рэкорднаму безпасадачнаму пералёту, нядаўна пабіў свой жа рэкорд! У гэты раз пад час міграцыі з месцаў гнездаваньня на Алясцы ў Новую Зэляндыю на месцы зімоўкі. Рэкорд засьведчаны спадарожнікавай тэлемэтрыяй.

На працягу сямі месяцаў гэты малы грыцук праляцеў 29.000 км — вяртаючыся зь зімоўкі ў Новай Зэляндыі, праз Кітай на Аляску, а цяпер назад у Новую Зэляндыю.

Новы рэкордны безпасадачны пералёт адбываўся на працягу 8 дзён пад, церазь Ціхі акіян на адлегласьць у 11.600 км!

«Грыцукі робяцца дарослымі щ веку 3‑4 гадоў, і многія жывуць больш за 20 гадоў. Калі мы прымем, што для малых грыцукоў 29.000 км гэта сярэдняя адлегласьць, якую яны пралятаюць на працягу году, атрымліваецца, што за усё жыцьцё птушкі пралятаюць каля 500.000 км» — гаворыцца ў прымеркаванай да гэтай падзеі заяве Службы геалягічнай разьведкі ЗША ( US Geological Survey).

Атрыманыя вынікі паказваюць важнасьць дасьледаваньняў, зробленых з дапамогай спадарожнікавых перадатчыкаў для аховы прыроды. Але таксама высьвечваюць вялікую залежнасьць пералётных птушак ад пагроз, якія існуюць па ўсім сьвеце.

«Малы грыцук ёсьць толькі адным прыкладам сярод сотняў пералётных відаў птушак, якія робяць такія значныя вандроўкі штогод,» — кажа д‑р Вікі Джоўнс (Dr Vicky Jones), супрацоўнік BirdLife па глябальных шляхах міграцый. «Пералётныя птушкі прыпыняюцца ў некалькіх месцах, якія утвараюць ланцугі з традыцыйных прыпынкаў. На іх яны могуць узнавіць свае сілы, адпачыць, падсілкавацца, каб потым ляцець далей. Але ў глябальных маштабах такія месцы зьнікаюць або дэградуюць у такой колькасьці, што яны парушаюць гэты жыцьцёва неабходны ланцуг і прыводзяць да зьніжэньня колькасьці многіх пералётных відаў. «

Так, напрыклад, малыя грыцукі пад час сваіх міграцый могуць быць злучаны з 20 краінамі. З 2006 году грыцукі з перадатчыкамі прыпыняліся ў 11 краінах.

«І хаця кожная краіна нясе адказнасьць за міграцыю гэтых птушак над сваёй тэрыторыяй, толькі супраца на міжнародным узроўні зможа забясьпечыць сапраўдную бясьпеку пярнатым вандроўнікам,« — працягвае д‑р Джоўнс.

Грыцук E7 атрымаў цёплую сустрэчу ў Новай Зэляндыі.

«Мас‑мэдыі з нагоды прылёту Е7 дапамаглі людзям з усяго Сьвету адчуць магію птушыных міграцый» — пракамэнтаваў падзеі Міхаэль Шабо (Michael Szabo) з арганізацыі Forest & Bird (BirdLife у Новай Зэляндыі).

Дасьледаваньне малых грыцукоў з дапамогай спадарожнікавых перадатчыкаў ёсьць часткай праекту «Міграцыі ціхаакіянскіх прыбярэжных птушак» (Pacific Shorebird Migration Project); у якім удзельнічаюць навукоўцы з PRBO Conservation Science, the US Geological Survey (USGS) Alaska Science Centre, Massey University і The University of Auckland (абодва апошнія — з Новай Зэляндыі). Працы фундуюць USGS, the David and Lucile Packard Foundation і US Fish and Wildlife Service.

Birdlife.org.
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ).

Глядзі яшчэ:
Першы рэкорд малога грыцука

Каментары3

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»22

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца6

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»22

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць