Здарэнні88

Вясковая трагедыя ў Валожынскім раёне: паляўнічы застрэліў жонку, а потым застрэліўся сам

Выпадак адбыўся 19 кастрычніка (субота) ў вёсцы Вайганы каля 17:30.

У дзяжурную частку Валожынскага РАУС патэлефанаваў жыхар Вайганоў і сказаў, што ў суседнім двары чуюцца стрэлы.

Як распавяла старшы следчы Валожынскага райаддзела Следчага камітэта Юлія Селятыцкая, увечары вяскоўцы не сядзелі дома, а завіхаліся каля хатаў.

Адзін мужчына ўбачыў, што суседка з дома насупраць з крыкамі перабягае дарогу, а ў гэты час яе муж з паляўнічай стрэльбы страляе ёй у спіну.

«Гэты стрэл быў не першым. Жанчына паспела толькі дабегчы да машыны, што стаяла на вуліцы, і павалілася мёртвая. Яе муж вярнуўся ў дом, прыставіў стрэльбу да падбароддзя і стрэліў».

Па справе былі апытаныя 11 чалавек.

У гэты дзень мужчыну ніхто не бачыў, але людзі адзначалі, што апошнім часам ён стаў выпіваць. «Магчыма, гэта і стала прычынай трагедыі», — сказала старшы следчы.

Паводле яе слоў, мужчына 1960 года нараджэння быў паляўнічым: «А ўсё паляўнічыя знаходзяцца пад кантролем, праходзяць адпаведныя абследаванні і праверкі,

да яго ніколі не ўзнікала ніякіх заўваг».

Юлія Селятыцкая дадала, што крымінальная справа заводзіцца не будзе, бо чалавек, які здзейсніў злачынства, памёр. Віна іншых асоб, якія маюць дачыненне да яго смерці, не ўстаноўлена.

«Сям'я станоўча характарызавалася па месцы працы і па месцы жыхарства. Іх дарослая дачка з сям'ёй жыве ў Мінску», — сказала Ю. Селятыцкая.

Каментары8

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання23

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка выйграла турнір ва Ухані11

Названыя тры самыя папулярныя музеі Беларусі — усе яны звязаны з вайной5

Італія спрасціла правілы падачы на шэнгенскую візу2

У Лідзе затрымалі дыджэя, які працаваў у барах3

«Калі б не выклікалі хуткую, жыць мне заставалася некалькі гадзін». У 38-гадовай беларускі здарыўся інфаркт11

Бізнэс і інвестараў збіраюцца пазбавіць ільгот

Дэпутатка Мірончык-Іванова расказала, ці можна ёй выкладаць у інстаграме фоты ў купальніку8

Расійскія войскі расстралялі дзевяць украінскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці4

У цэнтры Гродна прадаюць кватэру ў 100-гадовым доме1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання23

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання

Галоўнае
Усе навіны →