Грамадства44

Сёння Дзяды — дзень, калі ўспамінаюць продкаў

2 лістапада ў беларусаў адзначаюцца Дзяды, дзень калі ўспамінаюць усіх памерлых.

Праваслаўныя традыцыйна адзначаюць Дзяды ў першую суботу перад 8 лістапада (Змітраўская бацькоўская субота), і сёлета гэты дзень акурат прыпадае на 2 лістапада. Каталікі таксама адзначаюць гэты дзень 2 лістапада.

Згодна з традыцыяй, сёння прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.

На Дзяды гатавалі рытуальныя стравы (7 і больш няцотных святочных і абрадавых страваў). Абавязковымі былі куцця, клёцкі, бліны, мяса, яечня.

Паводле звычаю, ад кожнай стравы ў асобны посуд адкладвалі па кавалачку для нябожчыкаў і пакідалі на ноч: лічылася, што душы памерлых продкаў, якія прыходзяць на Дзяды, трэба пачаставаць. А пасля вячэры са стала не прыбіралі — для таго, каб памерлыя маглі за ім пасядзець у цішыні.

Абрад паклікання душаў продкаў апісаны ў паэме А. Міцкевіча «Дзяды».

Некалі ў незалежнай Беларусі Дзяды былі недзяржаўным святам у краіне, але потым выходны дзень адмянілі.

У нядзелю, 3 лістапада, адбудзецца традыцыйнае шэсце і мітынг у Курапаты,

заяўнікам выступае Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ, а далучаюцца ўсе ахвотныя і неабыякавыя. Шэсце дазволена ўладамі.

Збор удзельнікаў у нядзелю а 10:30 каля Гадзіннікавага завода (ст. метро «Парк Чалюскінцаў»). З 11:00 да 14:30 — шэсце ў Курапаты.

Сіноптыкі абяцаюць на нядзелю добрае надвор'е.

Толькі з раніцы ёсць верагоднасць невялікага дажджу, а днём будзе +10-12 градусаў цяпла.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска здзейсніла рэкордны скачок з парашутам і дошкай1

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах10

«Давайце паліць». Ментусава паўтарыла флэшмоб іранскіх жанчын27

Севярынец: Не будзе Ціханоўскай — будзе нуль60

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе2

У чацвер абяцаюць да мінус 30°С

Наўседа: Гандаль каштоўнасцямі непрымальны, Літва па-ранейшаму будзе блакаваць транзіт беларускіх угнаенняў4

Пад Полацкам сутыкнуліся аўтобус і легкавік, два чалавекі загінулі1

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць