Грамадства

Упершыню ў новым навучальным годзе ў Варшаве прайшла Імша па-беларуску

3 лістапада беларусы Варшавы першы раз у новым навучальным годзе сустрэліся на ўжо традыцыйнай Імшы, якая праводзіцца ў сталіцы Польшчы на беларускай мове.

Хоць лакалізацыя месца літургіі змянілася, захавалася пераемнасць у яе правядзенні ў законнікаў: раней Імша праходзіла ў кляштары дамініканаў у цэнтры горада, зараз — у кляштары дамініканаў на Служаве.

Змяніўся таксама і душпастыр: а. Віталь Сапега ОР, які цэлебраваў Эўхарыстыю ў мінулым навучальным годзе, выехаў у Віцебск.

Новым апекуном варшаўскай грамады беларускіх католікаў стаў а. Кшыштаф Рушэль ОР, для якога пастырская праца з беларусамі не з’яўляецца чымсьці новым: пэўны час святар цэлебраваў Імшы на беларускай мове ў Кракаве.

І хаця, як прызнаўся сам святар, апошні раз ён выкарыстоўваў беларускую мову каля двух гадоў таму, зараз настаў час, каб прыгадаць яе зноў.

Акрамя а. Кшыштафа Рушэля, духоўна клапаціцца пра беларусаў будуць брат Дзяніс з Магілёва і брат Аляксандр з Брэста, якія ў жніўні 2013 г. былі прыняты ў навіцыят Ордэна дамініканаў.

У нядзелю Імшу цэлебраваў кс. Ірэнэуш Копач, які больш за 20 гадоў з'яўляецца душпастырам супольнасці «Каштоўная пярліна» ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены. Будучы праездам з Германіі ў Беларусь, святар узначаліў літургію і прамовіў гамілію.

У нядзельнай Эўхарыстыі ўдзельнічалі і палатынцы, якія вучацца ў семінарыі ў Алтажаве і менш за месяц таму прынялі дыяканскае пасвячэнне з рук Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Пасля літургіі адбылася размова пры гарбаце, якая традыцыйна з’яўляецца завяршэннем сустрэчы беларусаў у Варшаве.

Цягам навучальнага года святая Імша на беларускай мове будзе цэлебравацца ў Варшаве 1-2 разы ў месяц. Атрымаць інфармацыю пра бліжэйшыя сустрэчы можна, падпісаўшыся на рассылку [email protected] ці ў суполцы ініцыятывы на facebook.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Гроднам адкрылі гарналыжную трасу4

Пры вялікім марозе кіпень замярзае імгненна. Ведаючы гэта, людзі ладзяць зімовыя феерверкі ВІДЭА4

Лукашэнка прызнаў, што не можа нічога прадказваць на будучыню10

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінула былая супрацоўніца «Беларусьфільма»

У Мінску ў сумёце знайшлі слабенькую саву ФОТЫ2

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў2

Чым цяперашнія пратэсты ў Іране адрозніваюцца ад папярэдніх7

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць