З серады надвор'е ў Беларусі пачнуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора праз тэрыторыю краіны.
У гэты дзень ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаецца слабы галалёд. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.
У чацвер ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным у выглядзе снегу, мокрага снегу. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, днём — ад мінус 3 да 3 градусаў са знакам плюс.
Пачынаючы з пятніцы ўладу над надвор'ем возьме атлантычны цыклон з цэнтрам над Ленінградскай вобласцю. На тэрыторыю Беларусі пачне паступаць больш халоднае паветра паўночных шырот.
У пятніцу ноччу па паўночным захадзе, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мяцеліца. Чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў у секунду. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да 1 градуса са знакам плюс, днём - ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.
У суботу часам будзе ісці снег, месцамі мяцеліца. Сіноптыкі абяцаюць узмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў у секунду, на дарогах - галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад 0 да мінус 6 градусаў.
У нядзелю на большай частцы Беларусі пройдзе кароткачасовы снег, чакаецца слабая завіруха, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 3—8 градусаў, пры праясненнях апусціцца да 11 градусаў, у дзённыя гадзіны сіноптыкі абяцаюць мінус 1—6 градусаў.

Каментары