Расійскае звяно Су-27П заступіла на сумеснае баявое дзяжурства — відэа
Звяно знішчальнікаў Су-27П заступіла на сумеснае баявое дзяжурства, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінабароны.
10 снежня на аэрадроме 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі на сумеснае баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне заступілі дзяжурныя экіпажы ВПС і войскаў СПА Беларусі і першага камандавання ВПС і СПА Заходняй ваеннай акругі Узброеных сіл Расіі.
На авіябазе ў Баранавічах дыслакаванае авіяцыйнае звяно ў складзе 4 знішчальнікаў Су-27П ВПС Расіі. «Гэты крок з'яўляецца практычнай рэалізацыяй раней дасягнутых дамоўленасцей і накіраваны на павышэнне эфектыўнасці Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Беларусі і Расіі», — адзначылі ў Мінабароны.
Прылёт расійскіх Су-27 у Баранавічы, відэа ВоенТВ
Каментары