Ушчыльненне за ГУМам: федэрацыя Наталлі Пяткевіч пабудуе рэстаран і гатэль ФОТЫ
На месцы былога летняга кінатэатра на вуліцы Інтэрнацыянальнай каля кінатэатра «Перамога», пачалося будаўніцтва новага аб'екта.
Як расказаў выканаўчы дырэктар Федэрацыі гарналыжнага спорту і сноўборда Беларусі Ігар Звернік, гэта будзе шматфункцыянальны комплекс, у якім размесцяцца вучэбна-метадычныя цэнтры розных зімовых відаў спорту, а таксама гатэль, рэстаран, крамы спартыўных тавараў.
Федэрацыю ўзначальвае памочніца прэзідэнта Наталля Пяткевіч.
У будынку, галоўны фасад якога будзе выходзіць на Інтэрнацыянальную, плануюцца два падземных і пяць наземных паверхаў. А бліжэй да вуліцы Камсамольскай размесціцца аднапавярховая прыбудова з рэстаранам і гандлёвымі плошчамі. Унізе асноўнага корпуса размесцяцца адміністрацыйныя памяшканні федэрацыі, вучэбна-метадычны цэнтр з добрай базай. Вышэй - гасцініца эканомкласа на 50 нумароў. У падземным узроўні - паркоўка на 50 машын.
Завяршыць будаўніцтва плануецца вясной 2015 года. На фінішы ўзвядзення аб'екта мяркуецца добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю. Магчыма, з'явіцца фантан, які быў на гэтым месцы ў XIX стагоддзі.
Каментары