Здарэнні66

У Гомелі па падазрэнні ў карупцыі затрымалі суддзю і яшчэ некалькі асобаў

КДБ зрабіў шэраг арыштаў, звязаных з карупцыйнай дзейнасцю ў судзейскім корпусе краіны. Скандал абяцае быць грандыёзным.

Галоўная постаць сярод арыштаваных — намеснік старшыні суда Савецкага раёна г. Гомеля Юрый Жораў. Гэтая фігура добра вядомая ў юрыдычных колах не толькі сама па сабе, але і дзякуючы сваёй маці — Маргарыце Жоравай. Яна раней не толькі была намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, але і чатыры гады з'яўлялася намеснікам старшыні пастаяннай камісіі савета рэспублікі нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

Гэтая жанчына, хоць і на пенсіі, але да гэтага часу вельмі ўплывовая. Прычым не толькі ў Гомельскай вобласці, але і ў рэспубліканскіх маштабах. Не выключана, што менавіта мама сыграла ключавую ролю ў прасоўванні сына па судовай лесвіцы. Бо ён досыць хутка прайшоў шлях ад простага суддзі да намесніка старшыні суда Савецкага раёна Гомеля.

Што цікава, суддзю і яго асяроддзе распрацощвала не Гомельскае ўпраўленне КДБ, а цэнтральны апарат, паколькі занадта ўжо сур'ёзныя фігуры там засвяціліся.

Аператыўная справа супраць цэлай групы, якая, па папярэдняй інфармацыі, праз складаную схему займалася вымагальніцтвам хабараў, вялі цэлы год, перш чым наважыліся пайсці на арышты. Арышты пачаліся яшчэ 4 лютага, але да гэтага часу па справе няма афіцыйнай інфармацыі. Аднак факт арышту Ю.Жорава пацвердзілі і ў самім судзе Савецкага раёна г. Гомеля, а таксама ў Гомельскім абласным судзе. Аднак яны ніякай інфармацыі таксама не даюць, спасылаючыся на тое, што ідзе следства. Матэрыялы ўжо перададзеныя ў Следчы камітэт.

Акрамя самога Юрыя Жорава на дадзены момант арыштаваныя яшчэ чатыры чалавекі. Сярод іх вядомы адвакат, які таксама з'яўляецца сынам аднаго вядомага суддзі.

Але гэта, кажуць ў Следчым камітэце, толькі пачатак буйной справы, бо цяпер КДБ вядзе аператыўную распрацоўку яшчэ некалькіх буйных фігур, звязаных як з судзейскім корпусам, так і з праваахоўнымі структурамі.

На дадзены момант яшчэ не вядома, якія абвінавачванні прад'яўленыя затрыманым. 

Каментары6

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?2

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Масквой пакрыўджаны таджык зарэзаў скінхэда, які чапляўся да пасажыраў аўтобуса13

Мытнікі расказалі, што цяпер з янотам-нелегалам, які прыплыў у Беларусь з ЗША1

У Басфоры знайшлі цела расійскага плыўца, які знік паўгода таму

У Расіі школьнік загінуў у танку на выставе вайсковай тэхнікі11

На адну вакансію — да 34 рэзюмэ. Што адбываецца з рынкам працы2

На «Белсаце» запускаюць новае шоу «Каса на камень» з Кацярынай Ваданосавай і Васілём Калачом3

Пазняк назваў Машэрава найбольшым злом у гісторыі Беларусі, калі не лічыць Лукашэнку50

У горадзе расійскіх атамшчыкаў дзясяткі людзей абварыла кіпнем ва ўласных кватэрах1

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 119

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?2

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць