Меркаванні6464

Вадзім Гігін асудзіў «Нашу Ніву» за аднабаковасць у асвятленні ўкраінскіх падзей

«Нешматлікія СМІ ў свеце змаглі захаваць нейтралітэт, калі пісалі пра падзеі ва Украіне. Да нашага гонару, трэба сказаць, што беларускія СМІ, афіцыйныя і неафіцыйныя, змаглі гэта зрабіць», — заявіў на круглым стале сяброў Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) і афіцыйнага Беларускага саюза журналістаў (БСЖ), прысвечаным сітуацыі ва Украіне, галоўны рэдактар часопіса Адміністрацыі прэзідэнта «Беларуская думка» і вядучы ток-шоу «Пазіцыя» на АНТ Вадзім Гігін.

Круглы стол адбыўся ў Нямецкім адукацыйным цэнтры IBB у Мінску 4 сакавіка.

У той жа час Гігін раскрытыкаваў сайт NN.BY газеты «Наша Ніва» за аднабаковасць у асвятленні ўкраінскіх падзей.

Таксама ён раскрытыкаваў загаловак інфармацыі пра вынік хакейнага матча «Раша, гуд бай! Фінляндыя – Расія – 3:1». На ягоную думку, у гэтым жарце «практычна распальванне русафобіі».

На думку Гігіна, мадэрацыя каментаў на NN.BY з заклікамі да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці краін, агрэсіі, анэксіі, вайны, была няправільным падыходам, бо ў каментарах, якія траплялі на сайт, усё адно праходзілі надзвычай жорсткія, часам даходзіла да нецэнзурнай лаянкі. На думку Гігіна, найлепшым выхадам тут было б закрыць каментары, як тое было зроблена на шэрагу інфармацыйных рэсурсаў.

У сваю чаргу, старшыня БАЖ Жанна Літвіна не пагадзілася з меркаваннем пра «нейтралітэт» дзяржаўных СМІ. Афіцыйныя навіны часцяком падчас украінскага крызісу займаліся замоўчваннем інфармацыі, а калі сюжэты пра кіеўскія падзеі траплялі ў эфір, то дэманстрантаў у Кіеве называлі выключна «радыкаламі» і «правакатарамі», а падзеі апісвалі ў негатыўным святле.

Пры канцы сустрэчы Вадзім Гігін папрасіў ушанаваць хвілінай маўчання памяць народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Каментары64

Цяпер чытаюць

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродзеншчыне ў аварыі загінулі жанчына і гадавалае дзіця2

Прайшлі ператрусы ў офісах кампаніі Royal Partners у Мінску

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны8

Пяцярых польскіх святароў і аднаго манаха высылаюць з Беларусі4

17‑гадовага блогера Міхаіла Драгуна, які збіраў грошы для лячэння Вані Сцяцэнкі, будуць судзіць. А ягоную 37‑гадовую сяброўку — не4

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з трактарам Belarus3

Сі Цзіньпін зноў адмовіў Пуціну ў новым кантракце на расійскі газ11

Чарговая ўдзельніца «Міс Беларусь» уладкавалася на працу на СТБ11

Мінчука не пусцілі на перакур, а ён у адказ «замініраваў» арганізацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць