Свет11

Кіска перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Славакіі

Новым прэзідэнтам Славакіі абраны беспартыйны прадпрымальнік Андрэй Кіска. Пра гэта на падставе падліку галасоў з усіх участкаў паведаміў у нядзелю ў Браціславе прадстаўнік цэнтральнай выбарчай камісіі.

За Андрэя Кіску ў другім туры выбараў, які прайшоў у суботу, прагаласавалі 59,4% выбаршчыкаў. Другі кандыдат — прэм'е -міністр Роберт Фіцо — набраў 40,6% галасоў.

У першым туры, які адбыўся ў рэспубліцы 15 сакавіка, за Фіцо галасавалі 28% выбаршчыкаў, а за Кіску – 24%. Адной з прычын перамогі Андрэя Кіскі ў другім туры выбараў аналітыкі называюць той факт, што за яго заклікалі галасаваць сваіх прыхільнікаў некалькі кандыдатаў у прэзідэнты, якія выбылі з прэзідэнцкай гонкі пасля першага тура.

Новы прэзідэнт Славакіі нарадзіўся ў 1963 годзе ў горадзе Попрад. Пасля заканчэння электратэхнічнага факультэта Славацкага тэхнічнага універсітэта ў Браціславе ён на паўтары гады з'ехаў у ЗША. У 1996 годзе стаў адным з заснавальнікаў фірмы Tatracredit, прыбыткі ад якой ляглі ў аснову яго шматмільённага капіталу.

Андрэй Кіска лічыць, што прэзідэнт «павінен з'яўляцца актыўнай супраць вагай ураду». «Нішто не спыніць мяне ад намаганняў па пераўтварэнні Славакіі», — абяцаў ён сваім выбаршчыкам перад вырашальным другім турам.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць