Свет1212

Абама нагадаў, што ў яго армія мацнейшая

Амерыка не хоча вайны, але так проста ўмешвацца ва ўкраінскія справы не дазволіць.

Масква добра разумее, што амерыканская армія мацнейшая за расійскую. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама, паведамляе ТСН.

Менавіта таму Расіі, на яго думку, не патрэбны ваенны канфлікт са Штатамі. Не хоча ваяваць і сама Амерыка, але хоча разумець, што Масква не будзе ўмешвацца ў справы такіх краін, як, напрыклад, Украіна. Калі Расія ўсё ж такі працягне дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне — будуць непрыемныя наступствы, яшчэ раз папярэдзіў Абама.

Нагадаем, з 6 красавіка расійскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі ваенных і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія ваенныя адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГРУ на вайсковую часць у Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое з тых, хто нападаў, былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала11

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

«Не проста адпачынак, а лячэнне душы». Наталля Калегава арганізавала адпачынак на Канарах для жанчын-палітвязняў7

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»12

Былы кіраўнік «Фольксвагена» заклікаў і радыкальна рэфармаваць Германію, і замяніць ЕС на саюз іншага тыпу19

Як бяспечна перавезці грошы з Беларусі ў Польшчу: парады эксперта18

Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»16

Мінчане згулялі брыльянтавае вяселле

Як навучыцца казаць «не» і дзе мяжа паміж клопатам пра сябе і эгаізмам5

«Міс Беларусь» Марыя Васілевіч расказала, як і дзе нараджала і як цяпер аднаўляецца4

Дэмантаваную ў выніку выбуху газу частку дома ў Гомелі адновяць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала11

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць