Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч можа прыехаць у Данецк 11 мая на рэферэндум.
Пра гэта паведаміў самаабвешчаны прэм'ер, а таксама прызначаны Пуціным в.а. губернатара Крыма Сяргей Аксёнаў.
«Януковіча пакуль не бачна ў «Данецкай Народнай Рэспубліцы». Падобна на тое, гэта чарговая «качка», а Януковіч спалохаўся. А людзі верылі і спадзяваліся», — напісаў Аксёнаў у твітары.
Пры гэтым, паводле яго слоў, чакаецца прыезд Віктара Януковіча на самаабвешчаны рэферэндум 11 мая ў Данецк.

Каментары