Эканоміка22

«Коммерсант»: Лукашэнка і Мазепін не дамовіліся

Аляксандр Лукашэнка і намеснік старшыні савета дырэктараў ААТ «Уралкалій» Дзмітрый Мазепін на сустрэчы 18 красавіка ў Мінску не змаглі дамовіцца аб аднаўленні работы сумеснага трэйдара з-за несупадаючых умоў двух бакоў.

Аб гэтым паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на свае неназваныя крыніцы. 

Нагадаем, 18 красавіка ў Мінску адбылася першая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з уладальнікам «Уралхіма», намеснікам старшыні савета дырэктараў ААТ «Уралкалій» Дзмітрыем Мазепіным. Гэта першыя афіцыйныя перамовы кіраўніцтва кампаніі з уладамі Беларусі з моманту змены акцыянераў «Уралкалія» ў канцы 2013 года. 

Лукашэнка назваў сустрэчу «ў нейкай ступені гістарычнай пасля таго, што адбылося ў адносінах з былым акцыянерам». Бакі прыйшлі да высновы, што разрыў агульнага трэйдынгу «Уралкалія» з «Беларуськаліем» і падзенне цэн на калій не пайшлі на карысць ні кампаніям, якія рэзка знізілі прыбытак у 2013 годзе, ні рынку. 

Але крыніцы «Коммерсанта», знаёмыя з сітуацыяй, адзначаюць, што ніякага канкрэтнага рашэння на сустрэчы прынята не было і варыянты далейшага супрацоўніцтва не абмяркоўваліся. Паводле іх слоў, гэта была «дэкларацыя аб намерах», якая павінна была прадэманстраваць пацяпленне адносінаў пасля змены акцыянераў. Перамовы аб аднаўленні сумеснага трэйдынгу, калі яны будуць, пройдуць на рабочым узроўні паміж «Уралкаліем» і «Беларуськаліем». 

Крыніца «Коммерсанта» на рынку адзначыла, што асноўнае патрабаванне расійскай кампаніі да новага трэйдара — яго рэгістрацыя ў Расіі і раздзяленне долей у продажы парытэтна вытворчасці (гэта значыць каля 65% на 35% на карысць «Уралкалія»).

У 2013 годзе вытворчасць «Уралкалія» склала 10 млн. тон, «Беларуськалія» — каля 6,5 млн. тон. 

Крыніцы «Коммерсанта» на рынку сумняваюцца, што ў найбліжэйшы час пачнуцца актыўныя перамовы па стварэнні трэйдара, «пакуль высокі сезон продажу і на рынку ёсць попыт, кампаніі могуць працаваць і асобна». Адзін з суразмоўцаў «Коммерсанта» адзначае, што пытанне можа актывізавацца па другім паўгоддзі 2014 года, калі будзе зразумела, што Беларусь не можа прадаць свае аб'ёмы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым1

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі99

Сёння — Вербная нядзеля ва ўсіх хрысціянскіх канфесій. У Свята-Духаў сабор выстраілася вялізная чарга10

У тыктоку паказалі падарункі ад слуцкага мясакамбіната да Вялікадня5

Раніцай Вербнай нядзелі расіяне ўдарылі дзвюма балістычнымі ракетамі па цэнтры Сум. Дзясяткі загінулых52

«Ідэолагаў шмат, а на гаспадарку паставіць няма каго». Лойка пракаментавала прызначэнне Караева8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым1

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць